Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
320
лакалася). Нарэшце, на багацце гучання рыфмаў
уплывае фанічная якасць гукаў. Звонкія зычныя,
адкрытыя, шырокія галосныя надаюць рыфмам
гукапіснае багацце. Б. Р. узбагачаюць інстру-
ментоўку верша ў цэлым, надаюць яму гукавую
выразнасць, музычнасць. Вось прыклады вер-
шаваных радкоў з Б. Р.:
А хоць жа й пайду ў гасціну —
Навяжу бліноў хусціну.
(Народная песня)
Хворага наведайце ў палаце,
Добрае нядобраму парайце.
Бюракрата чэрствага палайце,
Што завёўся ў вашым апараце.
Толькі не падтакавайце бонзе,
Толькі не храбрыцеся пасля,
Толькі не таўчыцеся ў абозе
З гордай незалежнасцю пасла.
(П. Панчанка. «Добры
настрой»)
Бана€льная ры€фма (ад франц. banal —
пошлы, непрыстойны) — рыфма, якая ў выніку
частага ўжывання рознымі паэтамі страціла
сваю навізну і неспадзяванасць. Яшчэ А. Пушкін
высмейваў сваіх сучаснікаў-паэтаў за эксплуата-
цыю Б. Р. тыпу кровь — любовь, розы — моро-
зы і г. д. У кожнай нацыянальнай паэзіі ёсць
свае Б. Р., супраць якіх змагаецца літаратурная
грамадскасць. Скажам, ва ўзбекскай паэзіі Б. Р.
сталі такія сугуччы, як у — шу (той — гэты), гул
— бубул (кветка — салавей), бахор — нахор
(вясна — раніца) і г. д. У беларускай паэзіі такія