Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
285
цэнтна-складовы, дольнік, тактавік, акцэнтны. У
кожным з іх ёсць тое асноўнае, што вызначае Т.
В. увогуле — чаргаванне пэўнай колькасці моц-
ных націскаў у вершаваных радках. Разам з тым
кожны адрозніваецца сваёй мерай свабоды ў
дачыненні да колькасці складоў у радках, коль-
касці ненаціскных складоў паміж моцнымі націс-
камі, ужывання рыфмы і г. д. Танічны літаратур-
ны і народны верш пры іх вялікім падабенстве (і
там і тут — роўная колькасць моцных націскаў у
радках), пры тым, што першы ўзнік пад уплывам
другога, усё ж значна адрозніваюцца. Галоўнае
адрозненне — у функцыі моцных, або апорных,
націскаў. Калі ў народным вершаванні націск
выконваў толькі рытмічную ролю, мог падаць на
малазначныя словы, нават службовыя, то
ў літаратурным танічным вершы ён мае сэнса-
вае значэнне і абавязкова прыходзіцца на най-
больш значнае па сэнсу слова. У народным вер-
шаванні націск выраўноўваў усе словы (гэтаму
дапамагала і мелодыя, музычнае суправаджэн-
не слоўнага тэксту), а ў танічным ён, наадварот,
падкрэслівае, рытмічна выдзяляе асобныя сло-
вы і словазлучэнні. Націску ў танічным вершы
дапамагаюць шматлікія паўзы, якія адыгры-
ваюць рытмаарганізуючую ролю. Яны аддзя-
ляюць адзін ад другога інтанацыйна самастой-
ныя рытмічныя адрэзкі, у цэнтры якіх і знахо-
дзяцца націскі. Першыя ўзоры літаратурнага та-
нічнага верша — гэта пераважна стылізацыя
«пад народнае» (творы А. Кальцова, «Сказка о
рыбаке и рыбке» А. Пушкіна, «Песня про купца
Калашникова» М. Лермантава і інш.). Т. Шаўчэн-