Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
273
французскай, армянскай, мовах цюркскіх наро-
даў (націск на апошнім складзе), у поль-
скай (на перадапошнім), чэшскай (на першым) і
інш. Асноўнымі рытмастваральнымі кампанен-
тамі сілабічнага верша, апрача аднолькавай
колькасці складоў у радках (ад сямі да шаснац-
цаці), з’яўляюцца міжрадковыя паўзы, клаўзулы,
рыфмы, цэзуры. Сваёй дасканаласці С. В. да-
сягнула ў французскай і італьянскай паэзіі XI—
XII стст. Адтуль яно ў XV ст. перайшло
ў польскую паэзію. З польскай вершатворчасці
С. В. на самым пачатку XVI ст. прыйшло ў бела-
рускую літаратуру, стаўшы, як і антычны (метрыч-
ны) верш, галоўнай сістэмай вершавання пісь-
мовай паэзіі Беларусі. Вось адзін з першых бе-
ларускіх сілабічных вершаў — з прадмовы Ф.
Скарыны да кнігі «Иова» (1517):
Богу в троицы единому ко чти и ко славе,
Матери его пречистой Марии к похвале,
Всем небесным силам и святым его к веселию,
Людям посполитым к доброму научению.
Тут яшчэ не вытрымліваюцца патрабаванні
аднолькавай колькасці складоў у вершаваных
радках (13—14—15—14), пастаяннага месца цэ-
зуры. Пазнейшыя беларускія сілабісты (А. Рым-
ша, Я. К. Пашкевіч, А. Філіповіч, С. Полацкі і
інш.) больш строга трымаліся гэтых, а таксама
некаторых іншых правіл беларускага сілабічнага
верша (абавязковасць сумежнай рыфмоўкі, жа-
ночых клаўзул). Тым не менш іх вершы вызна-
чаюцца прыкметным уплывам танічнага народ-
нага вершавання і жывога беларускага маўлення
з яго пераменным месцам націску ў словах. Гэ-
тыя паэты часам выразна танізавалі сілабічны