Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
269
руктуры, што стварае пэўную меру паўтору па
«вертыкалі». У радках С. В. паўтараюцца
наступныя дапаможныя рытмастваральныя кам-
паненты: аднатыпныя сінтаксічныя канструкцыі,
аднолькавыя ці крыху відазмененыя радкі, ад-
нолькавыя словы ці іх марфалагічныя формы,
гукаспалучэнні, націскі на пэўных месцах і г. д.
Спарадычна можна сустрэць нават прыметы та-
нічнага верша, падначаленыя агульнай інтана-
цыйнай структуры В. (чаргаванне моцных, або
апорных, націскаў, рыфмоіды і інш.). Прычым у
С. В. адсутнічае адзіная скразная мера паўтору,
яна ўвесь час мяняецца (гл.: змена меры
паўтору). Так, напрыклад, першыя тры радкі
твора, напісанага В., вызначаюцца аднатыпнас-
цю іх сінтаксічнай пабудовы, чатыры наступныя
— паўторам на пачатку радкоў назоўнікаў у пэў-
ным склоне, яшчэ тры радкі суадносяцца рыт-
мічнымі націскамі, скажам, на трэцім і сёмым ск-
ладах, і г. д. Для В. характэрна надзвычайнае
багацце і гнуткасць паэтычнага сінтаксісу, у тым
ліку розных рытарычных фігур, сінтаксічных пе-
рыядаў, што надае інтанацыйнаму малюнку
разнастайнасць (пералічэнне, далучэнне, суп-
рацьпастаўленне
і г. д.). у межах адной рытміка-інтанацыйнай ст-
руктуры. Узнік С. В. у амерыканскай і еўрапейс-
кай літаратурах у сярэдзіне XIX ст. (Уітмен, Гей-
нэ), сустракаўся ў класічнай рускай паэзіі (А.
Фет, Я. Палонскі, М. Міхайлаў). Тэрмін «вер-
лібр» упершыню быў уведзены ва ўжытак фран-
цузскім пісьменнікам Г. Канам у 1884 г. Асаблі-
вае распаўсюджанне гэты верш набыў у XX ст.