Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
300
наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і
сілу. І, як бы дамогчыся свайго, б’е, як
перапёлка ў жытах — мякка, а за тры вярсты
чуваць. «Эль» — як салодкае віно, «дзе» — як
шкляной палачкай па крышталю, мяккае «с», як
соннае ціўканне сінічкі ў гняздзе. І побач «р», як
гарошына ў свістку. І доўга, спявуча, адкрыта
гучаць галосныя. А «г» прыдыхае так ласкава,
як маці на лобік дзецку, каб перастаў сніць
дрэнны сон».
Паўтор асобных гукаў, у прыватнасці зыч-
ных, вызначае воблік своеасаблівага а л і т э р а-
ц ы€ й н а г а в е€ р ш а, які ўжываецца ў паэзіі
некаторых сучасных народаў (ісландцы, казахі,
кіргізы, калмыкі і інш.). Для такіх вершаў
характэрны паўтор адных і тых жа зычных гукаў
у пачатку радкоў, перад першым націскным
галосным. Гукапіс паэтычных твораў адрозні-
ваецца ад гукапісу твораў празаічных і драма-
тычных багаццем і разнастайнасцю, шматфунк-
цыянальнасцю і выразнасцю сваіх гукавых паў-
тораў, што прадвызначана скіраванасцю паэзіі
на яе гукавое ўзнаўленне. Тое, што для верша
лічыцца нормай (раўнамернае чаргаванне на-
ціскных і ненаціскных складоў, паўтарэнне
аднолькавых гукаў, слоў, сінтаксічных канструк-
цый і г. д.), у празаічным тэксце можа
выглядаць як значны недахоп. Так, М. Горкі,
сустрэўшы ў творы аднаго пісьменніка фразу
«Жан жадно сжал ее», заўважыў: «Магчыма,
у вершах гэта назвалі б алітэрацыяй, а ў прозе —
неахайнасць». У адносінах да паэзіі гукапіс вы-
ступае перш за ўсё як мілагучнасць, г. зн. пры-