Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
305
ны рыфмарый уключае розныя віды
і формы Р., што выпрацавала паэзія амаль за
тысячу гадоў свайго рыфмовага развіцця. Р. як
адзін з найбольш важных элементаў паэтыкі
верша вызначаецца характарам і ступенню су-
гучнасці, месцам яе ў вершаваных радках і, на-
рэшце, функцыяй. Характар і ступень сугучнасці
ў словах-Р. залежыць ад націску і колькасці гу-
кавых супадзенняў, дакладнасці гэтых супа-
дзенняў, суадносін сугуччаў з сэнсава значнымі
словамі. У рыфмаваных словах абавязкова па-
вінны супадаць націскныя галосныя. Гэтаму не
пярэчыць адносна невялікая колькасць рознана-
ціскных Р. Па месцы націску Р. могуць быць з
націскам на апошнім складзе — мужчынскія, на
перадапошнім — жаночыя, на трэцім ад канца
— дактылічныя, на чацвёртым (і далей) ад
канца — гіпердактылічныя. У вершазнаўстве
мужчынскія Р. прынята абазначаць малой літа-
рай (а), жаночыя — вялікай (А), дактылічныя і гі-
пердактылічныя — вялікай літарай адпаведна з
адной і дзвюма коскамі зверху (А’, А”). У залеж-
насці ад колькасці і якасці гукавых супадзенняў
адрозніваюць рыфмы багатыя, глыбокія і
бедныя. Р., якія заканчваюцца на зычныя гукі
(звон — ён, борам — хорам), называюцца з а к
р ы€ т ы м і, на галосныя або нескладовыя ў і й
— а д к р ы€ т ы м і (бары — вятры, край —
Дунай). Што датычыць дакладнасці сугуччаў, то
вылучаюць рыфмы дакладныя, або поўныя, а
таксама цэлы шэраг недакладных (няпоўных,
прыблізных), сярод якіх — асанансныя, канса-
нансныя, апорныя, або карнявыя, усечаныя,