Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
339
шы тым самым галоўную думку верша.
Мілагу€чнасць, або эўфо€нія (ад грэч. eu
—добра і phone — голас, гук), — прыгажосць
і натуральнасць гучання вершаванай мовы. М.
ствараецца дзякуючы алітэрацыям, асанансам,
гукаперайманням, рыфмам, іншым гукавым паўто-
рам і ўзмацняе выразнасць і эмацыянальную
афарбоўку паэтычнай мовы. У кожнай нацыя-
нальнай мове ёсць свае законы М., абумоўле-
ныя гукавой сістэмай. Беларуская мова — яе
«звонкае «дзе» і глухое «чаго» (П. Панчанка),
поўнагалоссе, дзеканне і цеканне, мяккасць дз,
ц, с (сьцяг, дзеці, хацець), падваенне зычных
(сутонне, наваколле, калоссе), прыстаўныя
зычныя і галосныя і іншае — абумоўлівае спе-
цыфіку гучання беларускіх паэтычных твораў,
прадвызначае канкрэтныя шляхі пошукаў у галі-
не Э. Звяртаючы на гэта ўвагу пісьменнікаў, У.
Дубоўка пісаў: «У жывой мове нашага народа
ёсць мноства сродкаў, якія павышаюць мілагуч-
насць мовы... У нас ёсць прыдыханні «в», «г».
Ужываецца галосная «і» для пазбаўлення ад
немілагучных спалучэнняў пры збегу зычных
альбо галосных гукаў. У жывой мове яны з’яў-
ляюцца там, дзе яны і павінны быць. Так, нап-
рыклад, скажуць: «зачыніў акно», але «на вак-
не», «смачныя грушы», але «назбіваў ігруш» і г.
д. Зразумела, што можна падаць такія ж прык-
лады і для прыдыхання «г» (арэх і гарэх). На
Магілёўшчыне, калі збягаюцца два «а», адно
выкідваецца, нібы ставіцца нейкі «апостраф». У
Раманава чытаем: «Папіў-паеў і патом вялеў
разбурыць усю турму і распусціць усіх да ‘днаго