Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
245
заметр, пентаметр, асклепіядаў верш і інш. У
сілабічнай сістэме вершавання памер вызна-
чаецца колькасцю складоў у вершаваных рад-
ках (дзесяціскладовік, трынаццаціскладовік і г.
д.). У апошні час тэрмін «памер верша» прымя-
няецца і для характарыстыкі асноўных рытміч-
ных асаблівасцей дысметрычнага верша — ак-
цэнтна-складовага, дольніка, тактавіка, акцэнт-
нага, або чыста танічнага (двухакцэнтны пяціск-
ладовік, чатырохіктны дольнік, трохіктны такта-
вік, трохакцэнтны верш і г. д.). Некаторыя дас-
ледчыкі лічаць, што «памеры ёсць і ў свабод-
ным вершы, толькі мы іх не ведаем» (М. Гаспа-
раў). Колькасць і характар памераў, якімі карыс-
таецца паэт, дае пэўнае ўяўленне пра рытміч-
нае багацце яго творчасці. Па падліках I. Раль-
ко, М. Багдановіч карыстаўся 101 памерам, з
якіх ямбічных — 26, харэічных — 22, анапестыч-
ных — 13, дактылічных — 10
і амфібрахічных — 7. На сілаба-танічную сістэ-
му вершавання ў творчасці аўтара «Вянка» пры-
падае 78 памераў, а на ўсе астатнія формы вер-
ша — 23 памеры. Такая шматлікасць П. В. у вя-
лікай ступені прадвызначыла рытмічную разнас-
тайнасць яго паэзіі (гл.: рытм), паколькі П. В. і
канкрэтны рытм верша цесна ўзаема-
звязаны. Абумоўлены паэтычным зместам рытм
увасабляецца ў П. В. У сваю чаргу П. В., як
адзін з дзейсных рытмастваральных кампанен-
таў метрычнага верша, актыўна ўплывае на
рытм, а тым самым і на змест паэтычнага твора.
Маючы ўсё гэта на ўвазе, А. Твардоўскі падкрэс-
ліваў: «Я б нават так сказаў, што дакладна адга-