Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
218
лодае э м о ц ы я с т в а р а€ л ь н ы м і здоль-
насцямі. Так, моўны рытм, як і рытм увогуле,
ужо сам па сабе здольны выклікаць тыя ці ін-
шыя эмоцыі, пачуцці. У. Маякоўскі гаварыў пра
бесславесны рытмічны гул, які прыходзіў да яго
на самым пачатку творчага натхнення, яшчэ да
таго, як гэты гул «пакрываўся» словамі. Калі ж у
сілавое поле моўнага рытму трапляюць словы,
за якімі стаяць асобныя паняцці (думкі), — эмо-
цыястваральная здольнасць рытму яшчэ больш
узрастае. Гэтак і музычны рытм, «накладваючы-
ся» на мелодыку і гукавы тэмбр, у дзесяткі ра-
зоў узмацняе эмацыянальнае ўздзеянне музыч-
нага твора, хаця па сутнасці ён можа выступаць
без таго і другога, так сказаць, у чыстым выгля-
дзе (нашы ўдарныя інструменты, іспанскія кас-
таньеты, афрыкан-
скія там-тамы). Адна з самых галоўных функцый
вершавага рытму — с э н с а в ы я ў -
л е€ н ч а я. Тэарэтыкі і практыкі верша даўно
заўважылі, што адны метры (напрыклад, харэіч-
ныя) дапамагаюць лепшаму выяўленню радас-
нага, вясёлага настрою, у той час як іншыя
(напрыклад, дактылічныя) — настрою роздуму,
развагі, суму. Трэба падкрэсліць, аднак, што га-
ворка тут ідзе не пра жорсткае правіла, а толькі
пра тэндэнцыю, бо некаторыя надзвычай «ёміс-
тыя» памеры, у прыватнасці чатырохстопны
ямб, з аднолькавым поспехам могуць перада-
ваць розныя эмоцыі і думкі (прыгадаем «Ев-
гения Онегина» А. Пушкіна, «Новую зямлю» і
«Рыбакову хату» Я. Коласа, напісаныя гэтым
памерам). Разам з тым не выпадковасць, што