Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
184
нормам. С. Ф. разам з рытарычнымі фігурамі
ўваходзяць у агульную сістэму паэтычнага сін-
таксісу (гл.: сінтаксіс паэтычны). Да С. Ф. адно-
сяцца разнастайныя паўторы (анафара, эпіфа-
ра, кальцо, падваенне, сімплака, шматзлучніка-
васць і інш.), усе віды і формы парушэння звы-
чайнай сінтаксічнай ці лагічнай сувязі паміж сло-
вамі ўнутры вершаваных радкоў (інверсія, анака-
луф, эліпс, амфібалія, недасказ), супастаўленне
і супрацьпастаўленне гэтых радкоў, групоўка іх
у пэўныя інтанацыйна-сінтаксічныя адзінствы
(паралелізм, перанос, антытэза, ампліфікацыя,
перыяд сінтаксічны). С. Ф. актыўна ўзаемадзей-
нічаюць паміж сабой, узмацняюць эстэтычную
выразнасць і эмацыянальнасць выказвання,
пазбаўляюць вершаваную мову аднастайнасці,
надаюць ёй стылістычную разнастайнасць і тым
самым дапамагаюць лепш выявіць вобразную
думку паэта, перадаць яго душэўнае хваляван-
не.
Скандавa€нне (ад лац. scandere — чытаць
размерана) — чытанне ўголас вершаў у
адпаведнасцi з iх метрычным малюнкам (гл.:
метр). Кожнае метрычна моцнае месца ў
вершаваным радку пры гэтым вымаўляецца з
націскам, нягледзячы на натуральныя націскi ў
словах. С. ўжываецца як дапаможны сродак для
вызначэння памеру вершаванага.
Стык, або эпана€страфа (ад грэч.
epanastrophe — зварот назад), — стылістычная
фігура, якая заключаецца ў тым, што асобныя
гукаспалучэнні, словы, словазлучэнні, якімі за-