Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
194
— 89%, З. Бядулі — 83%, М. Багдановіча — 81%
(для параўнання: у А. Пушкіна — 96%, М.
Лермантава — 98%). Звычайна ў паэтаў пе-
раважаюць творы м о н а м е т р ы€ ч н ы я, што
напісаны адным вершаваным памерам (чаты-
рохстопным ямбам — Я4, трохстопным харэем —
Х3, двухстопным амфібрахіем — Ам2, трох-
стопным дактылем — Д3, чатырохстопным ана-
пестам — Ан4 і г. д.). Такіх твораў, напрыклад, у
Я. Коласа — 94,6%, З. Бядулі — 94,7%, Я. Ку-
палы — 97,7%, М. Багдановіча — 99,3% (для
параўнання: у А. Блока — 97,6%, В. Брусава —
97,4%). Аднак сустракаюцца і творы п о л і -
м е т р ы€ ч н ы я, у якіх выкарыстаны два
і больш вершаваныя памеры, розныя метры.
Так, у Я. Коласа 36 такіх твораў, або 5,4%. Ёсць
такія поліметрычныя творы ў Я. Купалы (2,3%),
М Багдановіча (0,7%). У XIX ст. узнікла п а р а ў
н а€ л ь н а я М., прадметам якой стала супас-
таўленне сістэм вершавання і асобных метраў у
розных нацыянальных паэзіях. Навуковае
вывучэнне М. беларускага верша пачалося
толькі ў другой палове ХХ ст. Статыстычныя
табліцы наяўнасці вершаваных памераў у
творах Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і
некаторых іншых беларускіх паэтаў прывёў М.
Грынчык у сваім даследаванні «Шляхі
беларускага вершаскладання» (Мн., 1973). І.
Ралько ўдакладніў некаторыя лічбы М. Грын-
чыка, а таксама склаў поўны «Метрычны да-
веднік да вершаў М. Багдановіча» (у кн.: Вер-
шаскладанне: Даследаванні і матэрыялы. Мн.,