Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
173
За бытам быт, за стогнам стогн,
За смехам смех, за сконам скон,
За векам век, за звонам звон,
За мглою мгла з усіх старон.
Ідзе-брыдзе за следам след,
І ноч, і дзень, і цьма, і свет,
І песні кліч, і смерці цвет,
Ідзе-брыдзе за следам след...
Перано€с, або анжамбема€н (ад франц.
enjambement, ад enjamber — пераскочыць, пера-
ступіць), — стылістычны прыём, калі сінтаксічна
цэласнае словазлучэнне, пачатак якога знахо-
дзіцца ў адным вершаваным радку, заканчваец-
ца ў наступным. П. заснаваны на несупадзенні
рытмічнай міжрадковай паўзы з сэнсавай паўзай.
На словазлучэнне, раздзеленае міжрадковай
паўзай, звяртаецца асаблівая ўвага, на яго па€-
дае своеасаблівы рытма-інтанацыйны націск.
Пры гэтым міжрадковая паўза набывае выразна
экспрэсіўны характар, падкрэсліваючы словы,
што стаяць перад ёй і — асабліва — за ёй. П.
дапамагае стварыць размоўную інтанацыю, пе-
радаць эмацыянальную напружанасць маўлен-
ня, падкрэсліць пэўную думку, вылучыць нейкую
з’яву, прадмет і г. д. Існуе некалькі відаў П. Р а
д к о€ в ы П. мае наступныя формы: сінтаксічна
цэласнае словазлучэнне (сказ) запаўняе поўнас-
цю суседнія вершаваныя радкі:
У нас цудоўнае кіраўніцтва:
Паны, банкіры і слугі бога;
У нас магутны ўздым будаўніцтва
Касцёлаў, шыбеніц і астрогаў.