Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
145
для вас» — Народная песня), шматпрыназоўні-
кавасць — паўтарэнне адных і тых жа прыназоў-
нікаў («А па вуліцы ды па шырокай, Па муравач-
цы ды па зялёнай» — Народная песня), шматз-
лучнікавасць — паўтарэнне адных і тых жа
злучнікаў («Ах, песні... Вы — мая уцеха. І боль
мой. І мая туга. І ласка, І ўспамінаў рэха, І прага
жыць, пакуль мага» — К. Кірэенка). Паўторы на-
даюць вершаванай мове асаблівую экспрэсію, уз-
вышаюць тон, запавольваюць тэмп выказвання,
робяць яго велічна-
спакойным. Зрэшты, толькі ў канкрэтным паэ-
тычным кантэксце можна ўбачыць выяўленчую
ролю тых ці іншых стылістычных фігур, што ўва-
ходзяць у сістэму С. П. Аднак С. П. не абмяжоў-
ваецца толькі асобнымі фігурамі. Вядомы дас-
ледчык сінтаксічнага ладу вершаваных твораў
А. Пушкіна Г. Паспелаў слушна падкрэслівае,
што «сінтаксічная адметнасць вершаванага маў-
лення і большая сінтаксічная складанасць у па-
раўнанні з празаічным маўленнем выяўляецца
не толькі ў паўторах, анафарах
і паралелізме, але і ў большай цеснаце сінтак-
січных сувязей унутры вершаваных радкоў,
у большай расчлененасці складаных сінтаксічных
агульнасцей самой паслядоўнасцю вершаваных
радкоў, у шырокім выкарыстанні далучальных
канструкцый, у большай свабодзе словаразмя-
шчэння, у асобай сінтаксічнай ролі вершаваных
пераносаў (enjambements), што абумоўлівае
большую спаянасць складаных сінтаксічных
агульнасцей у вершаваным маўленні». Ад С. П.
у вырашальнай ступені залежыць характар паэ-