Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
137
цей прыметнікам («гарачы свой шлях», «без
мудрага троса», «прызбе маўклівай» — А. Ку-
ляшоў; «бескапытная дарога», «яршысты
снег», «на горкім вяселлі дачкі» — А. Пысін;
«васільковы спакой, смутак верасу сіні,
палыновая памяць тугі», «град буйнакаліберны»
— Р. Барадулін; «шматсерыйныя шпіёны» — Г.
Бураўкін; «стадыёнаў стадны гром» — А.
Лойка; «пластылінавы месяц», «напеў
электронна-дрогкі» — А. Глобус), а таксама
назоўнікам (рак-небарак, жаба-квактуха, муха-
звінуха — Нар. песня, «гуслі-баі», «вяселле-
разгул», «рабы-цары» — Я. Купала, «мароз-
мастак» — Я. Колас, «жалеза-слова» — А.
Моркаўка, «завея-папрадуха» — С. Гаўрусёў,
«прагрэс-папіхач» — А. Грачанікаў), прыслоўем
(«буяна травы ймкнуць да зор навыперадкі,
напярэймы, узахапкі і насупор» — У. Караткевіч,
«упрыглядку на дзяўчат» — Р. Барадулін),
дзеепрыметнікам ці дзеепрыслоўем (здзічэлы
голас, жыў прыпяваючы). Э. адрозніваецца ад
звычайнага граматычнага а з н а -
ч э€ н н я сваёй пераноснай, вобразнай сутнас-
цю. У мастацкіх творах азначэнне і Э. ужываюц-
ца, як правіла, побач, ствараючы агульны яскра-
вы малюнак: «Ціха па мяккай траве сінявокая
ноч прахадзіла» (М. Багдановіч) — тут ціха і
мяккай — азначэнне, сінявокая — Э. Узае-
маўзбагачаюць, узаемадапаўняюць адно другое
Э. і азначэнні і ў наступным вершы Л. Геніюш:
У горы я над тваімі ранамі...
Божа, болей Цябе не карай,