Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
152
Ана€фара (ад грэч. anaphero — вынас уверх;
паўтарэнне), або адзінапача€так, — паўтарэнне
аднолькавых гукаспалучэнняў, слоў ці выразаў у
пачатку вершаваных радкоў або суседніх стро-
фаў. А. надзвычай распаўсюджана як у фальк-
лоры, так і ў пісьмовай літаратуры. А. павышае
эмацыянальнасць паэтычнага выказвання, узвы-
шае яго тон, кампазіцыйна арганізуе, аб’ядноўвае
асобныя радкі. Да г у к а в о€ й А. можна ад-
несці ўжыванне ў пачатку вершаваных радкоў
адных і тых жа злучнікаў (гл.: шмат-
злучнікавасць) або прыназоўнікаў (гл.: шмат-
прыназоўнікавасць):
Дайце разгону, прастору
Дрэмлючым песням і сілам —
Дрогне запор наймацнейшы,
Мы ўскалыхнем і магілай.
(Я. Купала. «Песня і сіла»)
З працы пачынаецца Купала,
З песні, што яднае ўсіх людзей,
З казак, дзе крыві і слёз хапала,
З калыханкі, сонца і надзей.
(П. Панчанка)
Л е к с ϒ ч н а я А. — гэта паўтарэнне ад-
нолькавых слоў у пачатку ўсіх або часткі верша-
радоў:
Зямля не зменіць і не здрадзіць,
Зямля паможа і дарадзіць
Зямля дасць волі, дасць і сілы,
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей тваіх не кіне,
Зямля — аснова ўсёй айчыне...