Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
167
Падвае€нне — стылістычны прыём паўта-
рэння ў вершаваным радку тых самых слоў або
словазлучэнняў, галоўных ці даданых членаў
сказа. П. дапамагае ўзмацніць эмацыянальны
напал выказвання, завастрыць увагу на пэўным
дзеянні, з’яве або прадмеце. Яно характэрна як
для фальклору, так і для пісьмовай літаратуры.
Можа знаходзіцца ў пачатку, сярэдзіне і ў канцы
вершаваных радкоў:
Пайдзі, пайдзі, татачку, з касою,
Скасі, скасі рутачку з расою.
Паедзь, паедзь, братачку, з вазочкам,
Звязі, звязі рутачку з пясочкам.
(Народная песня)
Людзі, людзі!
Прад вамі нізка, нізка хілюся,
Бо адна я — нішто.
(Н. Мацяш)
Арыгінальныя П., да таго ж спалучаныя
трайнымі пачатковымі рыфмамі, надаюць ад-
метны інтанацыйна-рытмічны малюнак вершу П.
Броўкі:
Чырваніць, чырваніць, чырваніцца рабіна,
На лясы, на лясы паплыла павуціна,
Галасы, галасы — ветравыя спяванкі,
Верасы, верасы вераснёвага ранку.
Адцвілі, адцвілі, абсыпаюцца кветкі,
Што кажы, не кажы, засынаюць палеткі,
У цішы, у цішы гай стаіўся пахмуры,
А ў душы, а ў душы не сцішаецца бура.
У вершы П. Броўкі «Пахне чабор» падвоены
выраз заканчвае сабой усе пяць строфаў, стано-
вячыся рэфрэнам. Дарэчы, П. — адна з характэр-