Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
114
Наватво€р — новае слова або моўны зва-
рот, якія ўжываюцца ў мастацкім творы з пэўны-
мі стылістычнымі мэтамі. У стварэнні Н. пісь-
меннікі наследуюць традыцыю вуснай народнай
творчасці, якая ведае надзвычай арыгінальныя
словы-наватворы. Вось некалькі прыкладаў з бе-
ларускіх прыказак і прымавак: На аднаго кусай-
ла па тры сярбайлы. Перасуха ў недасухі сена
пазычае. Ні скакун, ні граюн, а ў куточку сядун.
Любіш быць узяхам, любі быць і аддахам. Ля-
жай ляжыць, а доля бяжыць. Вялікім майстрам
Н. быў Я. Купала. Ён уводзіў у паэтычную мову
рэдкія, у тым ліку і дыялектныя, словы і ствараў
новыя (скурганіць, нязгледны, крыліцца, вечна-
быт, праяснасць, мазольнік, небазор, хара-
шыць, прагледзіста, чужыншчына, прасветач).
Н. сустракаюцца ў Я. Коласа (гучнабежны,
неабнімны), П. Труса (веснаплынь, бурлівіць,
ірдзень-агні), У. Хадыкі (буравей), Я. Пушчы
(сонцаквет), П. Панчанкі (словапад, аўтата-
бун, арахоўна, грыбна), А. Куляшова (земля-
ўздрыг, нехацімец), М. Лужаніна (бензапой), А.
Зарыцкага (высінь, парыўчы, лючэй, балючэй), С.
Законнікава (аэрафея), В. Коўтун (зязюліцца), А.
Каско (раскішэніцца), іншых паэтаў, найбольш
часта — у М. Танка (небасяжны, адумыслава-
ты, блакітнець, вершаруб, развясніцца, умаіць,
маланкагромны, створца), В. Зуёнка
(прыпірышча, напяхцерыць, увішніца, лядня,
пярэстар, надозімкам), Н. Мацяш
(шчасцятворны, адважнік, адтаемніць,
упаляванак, салодкагорлы, мэтаносна,