Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
101
эт i перакладчык В. Тарас да 80-х гадоў ХХ ст.
друкаваў вершаваныя i празаічныя творы на
рускай мове, затым выдаў кнiгу паэзii «Две тет-
ради» (1982), у якой першая палавiна («Русская
тетрадь») — творы на рускай мове, а другая
(«Беларускi сшытак») — на беларускай. Нарэш-
це з’явілiся яго кнiгi вершаў «Пазiцыя» (1987) i
«Колеры» (1995), цалкам напiсаныя на белару-
скай мове. Мiнскi паэт Ф. Хаймовiч пiша на
яўрэйскай (iдыш)
i беларускай мовах. Харкаўская паэтэса М. Льво-
віч выдала паэтычную кнiжку «Цяпельца — Во-
гник» (1995), дзе адны i тыя ж вершы
пададзены як ва ўкраiнскiм, так i ў беларускiм
гучаннi. А. Лойка выдаў кнігу арыгінальных твораў
на польскай мове, а А. Разанаў — на нямецкай.
Беларускiя лiтаратары сучаснай Польшчы (А.
Баршчэўскi, С. Яновiч, Я. Чыквiн i iнш.) шырока
выкарыстоўваюць у сваёй творчасцi i поль-
скую мову. Падчас Д. выяўляецца ў выка-
рыстанні двух моў у адным i тым жа творы. Так,
асобныя персанажы з простага народа ў ся-
рэдневяковых беларускіх iнтэрмедыях i каме-
дыях, напiсаных на польскай мове, карысталiся
беларускай мовай. У п’есе В. Дуніна-Марцiн-
кевiча «Iдылiя» паны гавораць па-польску, а ся-
ляне, часам паненка Юлiя i камiсар — па-бела-
руску. У гісторыi лiтаратуры, у т. л. беларускай,
сустракаюцца выпадкi карыстання лiтаратарамi
трыма i больш мовамi. У прыватнасці, трохмоў-
ным пiсьменнiкам быў Я. Лучына: пiсаў творы (у
т. л. паэтычныя) на беларускай, польскай
i часткова рускай мовах. Творчасць двухмоўных