Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
225
До€льнік — від танічнага верша, своеасаб-
лівая пераходная форма ад сілаба-танічнай да
танічнай сістэмы вершавання. У Д. звычайна
ўрэгулявана колькасць моцных месцаў (ϒктаў) у
радках, аднак міжіктавыя інтэрвалы не адноль-
кавыя, як правіла, займаюць адзін-два скла-
ды. Часам могуць быць пропускі апорных (моц-
ных) націскаў. У выніку ў Д. выяўляецца чарга-
ванне не аднолькавых стопаў, як у сілаба-таніч-
ным вершы, а няроўнаскладовых рытмічных до-
ляў (адсюль і назва верша). Гэта павышае рыт-
мастваральную моц апорных націскаў, а такса-
ма значэнне слоў, на якіх стаяць такія націскі, і
словазлучэнняў, аб’яднаных вакол гэтых слоў. У
той жа час у Д. так ці інакш адчуваецца метрыч-
ная аснова трохскладовых (радзей — двухскла-
довых) памераў, што не ўласціва, напрыклад,
чыста танічнаму, або акцэнтнаму, вершу. Калі
колькасць т. зв. адступленняў ад памеру не
асабліва значная, Д. на-
бліжаецца да сілаба-танічнага верша. І наадва-
рот, калі колькасць адступленняў павялічваец-
ца, ён далей адходзіць ад сілаба-тонікі, наблі-
жаецца да танічнага верша. Для адрознення Д. і
сілаба-танічнага верша з т. зв. с ц я ж э€ н -
н я м і асобных стопаў (выпадзенне аднаго ці
двух ненаціскных складоў) неабходна карыстац-
ца наступным правілам: калі ў вершы з выраз-
най метрычнай канвой звыш чвэрці «сцягну-
тых» стопаў — гэта Д., калі чвэрць
і менш — сілаба-танічны верш. У наступных ст-
рофах з верша А. Сербантовіча «...Мне з было-
га свайго не смешна» сцяжэнні складаюць звыш