Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
240
дактылі: МССМССМСС...…; амфібрахіі:
СМССМССМС…...; анапесце: ССМССМССМ…...
Па сутнасці, перад намі — чаргаванне іктаў (гл.) і
міжіктавых інтэрвалаў. Звычайна для спрашчэння і
лепшага разумення паняцця метра
і рытму сілаба-танічнага верша гавораць пра чарга-
ванне не М. і С. М., а націскных і ненаціскных
складоў. Пры гэтым маецца на ўвазе, што націскныя
склады найчасцей прыходзяцца на М., ненаціскныя
— на С. М. Улічваюць таксама пірыхіізацыю,
спандэізацыю, пераакцэнтуацыю (гл.).
Наро€днае вершава€нне — сістэма вер-
шавання, якая выкарыстоўвалася і часткова за-
раз выкарыстоўваецца ў народнай паэзіі. Гэта
самае ранняе вершаванне ва ўсходнеславянс-
кай літаратуры, у тым ліку беларускай. Узнікла
яно ў перыяд с і н к р э т ы€ ч н а г а м а с т а€ ц т
в а, дзе слова існавала разам з музыкай, жэс-
там, рухам. Народны верш спяваўся або пра-
маўляўся рэчытатывам (напеўнай дэклама-
цыяй). Так, рускія быліны, украінскія думы, бе-
ларускія замовы і галашэнні не проста чыталіся,
як чытаюць іх цяпер, а вымаўляліся нараспеў,
рэчытатывам, у суправаджэнні (за выключэннем
замоў і галашэнняў) якога-небудзь музычнага
інструмента (гусляў, кобзы, ліры). Беларускія
народныя песні (гістарычныя, каляндарна-абра-
давыя, любоўныя і інш.) таксама паядноўвалі ў
сабе слова і мелодыю, сэнс і гучанне.
У народным вершы вялікую ролю адыгрываў
чыста музычны прынцып арганізацыі рытму: у