Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
252
ваенны танец) — стапа ў антычнай (метрычнай)
сістэме вершавання з двух кароткіх складоў (——).
У сілаба-тоніцы П. называюць пропуск у якой-
небудзь двухскладовай стапе (ямбе ці харэі) адна-
го метрычнага націску. П. у адрозненне ад спан-
дэяў сустракаюцца ў вершах вельмі часта. Па
сутнасці ў вершы нялёгка знайсці «чысты» двухск-
ладовы памер без П., якія могуць быць на са-
мых розных месцах у радку (апрача апошняй
стапы).
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май...
(А. Куляшоў. «Алеся»)
У гэтых радках, напісаных шасцістопным ямбам,
вылучаны моцныя месцы (арсісы), на якія не па-
даюць слоўныя націскі, гэта п і р ы х і і з а -
в а€ н ы я стопы. А вось як гучыць той жа шас-
цістопны ямб з іншай камбінацыяй пірыхіяў — з
п і р ы х і і з а€ ц ы я й :
Маркотна мне вясну страчаць у мяккім ложку.
Хваробы — што рабіць! — бяруць сваё патрошку,
Пільнуюць з-за вугла: не разыходзься дужа,
Пара на тармазы больш націскаць, мой дружа!
(М. Лужанін. «Дарада сэрцу»)
У першым прыкладзе П., як бачым, садзейні-
чаюць (праз канкрэтны рытм) узнікненню ў вер-
шы напеўнай інтанацыі, у другім — гутарковай.
Дзякуючы П. адзін вершаваны памер (напрык-
лад, чатырохстопны ямб) можа даць дзесяткі, а
то і сотні рытмічных варыяцый. Вельмі рэдкі