Этот электронный документ был загружен с сайта филологического факультета БГУ http://www.philology.bsu.by
65
Хрусцялеўскі, Я. Гушча, З. Нядзеля, на англійскую
— В. Рыч, У. Мэй, на іспанскую — К. Шэрман і інш.
У апошнюю чвэрць ХХ ст. пачала склад-
вацца г і с т о€ р ы я і т э о€ р ы я перакладу,
у распрацоўку якой адчувальны ўклад сваімі
працамі ўнеслі С. Александровіч, М. Арочка, Н.
Дзянісава, Т. Кабржыцкая, М. Кенька, Я. Клімуць,
П. Копанеў, Ц. Ліякумовіч, Э. Мартынава, У.
Сакалоўскі, А. Яскевіч і інш. Менш інтэнсіўна,
але таксама выразна заявіла пра сябе к р ы т
ы€ к а перакладу (артыкулы, рэцэнзіі Р.
Бярозкіна, А. Вярцінскага, А. Вераб’я, Н. Гілеві-
ча, Л. Казыры, У. Калесніка, I. Чароты
і інш.). Гісторыя, тэорыя і крытыка П. П. аказ-
ваюць пэўны ўплыў на перакладчыцкую практы-
ку, ацэньваючы яе прынцыповыя здабыткі, звяр-
таючы ўвагу на нявырашаныя праблемы.
Стыль паэ€та (ад грэч. stylos — грыфель
для пісання) — ідэйна-мастацкая своеасаблі-
васць творчасці паэта. З’яўляючыся канкрэтным
увасабленнем адзінства зместу і формы, выяў-
ляецца ў тым, пра што (ідэі, праблемы, матывы,
пафас) і як (асаблівасці мовы, рытмікі, строфікі
і г. д.) піша паэт. Залежыць ад тыпу творчасці,
метаду літаратурнага, якімі карыстаецца аў-
тар, ад яго светапогляду, творчага вопыту,
агульнай культуры, мастацкіх схільнасцей.
Так, стыль Я. Купалы мы вызначаем як раман-
тычны, у той час як стыль Я. Коласа — рэаліс-
тычны. Аднак гэта — самае агульнае вызначэн-
не С. П. Толькі канкрэтны аналіз можа паказаць,
што характэрна для стылю таго ці іншага паэта,