229
групы ці для грамадства наогул. Але менавіта гэтая суб’ектыўнасць і
выступае ў якасці культурна-гістарычнай спецыфікі свайго часу. Таму
можна меркаваць, што гістарычны тэкст, які, з аднаго боку, “скажае
сапраўдную інфармацыю”, не перастае быць гістарычнай крыніцай.
Шырокі і разнастайны матэрыял гістарычнай (помнікі вуснай народнай
творчасці, хронікі, летапісы, “царкоўныя гісторыі
”, “гісторыі народаў”
і г.д.), публіцыстычнай і мастацкай літаратуры, які так ці інакш
адлюстроўвае жыццё ў мінулыя часы, з’яўляецца першаснай крыніцай
для вывучэння гістарычнай культуры.
Такім чынам, перад намі яскрава праяўляецца сувязь “чалавек –
сацыяльная супольнасць – грамадства”, якая пераўтварылася ў сувязь
“аўтар – герой – тэкст – чытач”. Як бачым, гістарычны час пачынае
адыгрываць ролю ўзаемадзеяння твора з грамадствам, а суб’ектам
гістарычнага часу пачынаюць выступаць усе ўдзельнікі ўзаемадзеяння,
у тым ліку і сам літаратурны твор.
Асэнсаванне мінулага ў чалавека або сацыяльнай групы можа
складацца не толькі на аснове пісьмовай, але і з дапамогай вуснай
традыцыі. Зараз вусная традыцыя выкарыстоўваецца не ў якасці
носьбіта гістарычнай інфармацыі, а хутчэй як сродак раскрыцця
культурнага кантэксту, у якім фарміруюцца вобразы мінулага у
традыцыйным грамадстве. Аднак не толькі вусныя, але і пісьмовыя
звесткі – інтэрпрэтацыі фактаў мінулага не існуюць у якасці
самастойных аб’ектаў, а з’яўляюцца прадуктам дыскурсу. І вусныя, і
пісьмовыя паведамленні інтэрпрэтуюцца чытачом або слухачом як
такавыя з улікам жанравай спецыфікі, якая, у сваю чаргу, забяспечвае
ўзровень разумення.
Такім чынам, гістарычная памяць разумеецца як сімвалічная
рэпрэзентацыя гістарычнага мінулага. Яна з’яўляецца не толькі адным
з галоўных каналаў перадачы вопыту і звестак пра мінулае, але і
важнай часткай самаідэнтыфікацыі індывіда, сацыяльнай групы і
грамадства ўвогуле, бо зафіксаваныя
памяццю вобразы падзей (у
выглядзе сімвалаў, міфаў, культурных стэрэатыпаў) выступаюць у
якасці інтэрпрэтацыйных мадэлей, якія дазваляюць індывіду,
сацыяльнай групе арыентавацца ў свеце і ў канкрэтных жыццёвых
сітуацыях.
Таму мы разглядяем гістарычную памяць як сродак выхавання,
як складаны соцыякультурны феномен, звязаны з асэнсаваннем
гістарычных падзей і гістарычнага вопыту.
“Выхаванне – аснова адукацыйнага
працэсу, яно з’яўляецца
ўмовай развіцця асобы. У традыцыйным комплексе “навучанне –
выхаванне – развіццё” прыярытэты павінны быць размешчаны
наступным чынам: выхаванне, навучанне, развіццё. Гэта патрабуе
разумення таго, што веды і ўменні – гэта не мэта, а сродак выхавання і
развіцця асобы чалавека. Гэта не памяншае значнасці набыцця ведаў і
ўменняў, а робіць іх
неабходнымі для станаўлення асобы і развіцця яго
індывідуальных здольнасцей” [2;с.75].