незалежнасць. Вось чаму Рэспубліка Беларусь умацоўвае свае ўзброеныя сілы,
бо, як сведчыць гістарычны вопыт, калі народ не жадае ўтрымліваць свае
ўласныя ўзброеныя сілы, ён будзе ўтрымліваць, карміць чужое войска, войска
захопніка.
12. Няма добрых і дрэнных народаў, народаў-патрыётаў і народаў-
здраднікаў. Гістарычны вопыт сведчыць, што пры пэўных абставінах сярод
любога народа могуць знайсціся людзі, якія стануць на шлях супрацоўніцтва з
ворагам, здрады сваёй Айчыне. Караць у адпаведнасці з Законам трэба
здраднікаў, а не народы.
13. Рэспубліка Беларусь, бадай, адзіная з усіх постсацыялістычных краін,
якая не стала на шлях дэзінтэграцыі, разбурэння індустрыі на той падставе, што
яна быццам вырабляла “нікому не патрэбны хлам”, а таксама на шлях
дэкалектывізацыі, ломкі калгасна-саўгаснай сістэмы і стварэння фермерскіх,
хутарскіх гаспадарак. Гэта прывяло б да катастрофы як у горадзе, так і ў вёсцы.
Рэспубліка Беларусь цалкам захавала свой вытворча-эканамічны і навукова-
тэхнічны патэнцыял. У нашай краіне ёсць эканамічная і палітычная
стабільнасць, працуюць фабрыкі і заводы, калгасы і саўгасы, арганізацыі і
ўстановы, прыватны сектар эканомікі, людзі рэгулярна атрымліваюць зарплату,
у кватэрах цёпла і светла, дзяржава падтрымлівае тых, хто не можа зарабляць ці
мала зарабляе. Гістарычны вопыт сведчыць, што рэформы, пабудаваныя на
разбурэнні, а не стварэнні новага, без уліку настрояў у грамадстве, церпяць
крах. Рэформы ў Рэспубліцы Беларусь – паступовыя, абгрунтаваныя,
стваральныя, галоўнае – у інтарэсах краіны і яе народа.
14. Рэспубліка Беларусь захавала сацыяльную сферу (бясплатную ахову
здароўя, асвету, навуку і культуру), не знішчала помнікі гісторыі і культуры, бо
яны створаны працай і геніем народа і яму павінны належаць. Беларускі народ
з’яўляецца адным з самых адукаваных, культурных, інтэлектуальна развітых
народаў свету. Высокі агульнаадукацыйны, прафесіянальны і культурны
ўзровень беларускага народа – яго агульнацывілізацыйнае дасягненне.
15. Рэспубліка Беларусь закончыла ў асноўным перыяд індустрыяльнай
трансфармацыі і ўступіла ў перыяд постіндустрыяльнага развіцця,
ажыццяўлення інфармацыйна-тэхналагічнай рэвалюцыі. Яна з надзеяй крочыць
у будучае. Зрабіць нашу краіну моцнай і квітнеючай можа беларускі народ, у
тым ліку і сённяшнія студэнты, заўтрашнія настаўнікі, урачы, інжынеры,
эканамісты, арганізатары вытворчасці, вучоныя, палітычныя і дзяржаўныя
дзеячы.
Грамадска-палітычнае становішча і перспектывы развіцця Рэспублікі
Беларусь. У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца
тры асноўныя накірункі. Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго
асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне
сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх
дзесяцігоддзяў, спробы павярнуць кола гісторыі назад, у 1917 г. Але слоў
“капіталістычная рэстаўрацыя”, “буржуазнае адраджэнне” у праграмах