Мазыры), радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці, прадпрыемстваў
абарончага комплексу аптычнага прыборабудавання. У гады восьмай (1966–
1970 гг.), дзевятай (1971–1975 гг.) і дзесятай (1976–1980 гг.) пяцігодак былі
пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы іншых галін вытворчасці. Многія
прадпрыемствы пераходзілі на выпуск новай прадукцыі, палепшылася якасць
прадукцыі старэйшых заводаў рэспублікі.
У мэтах максімальнага развіцця энтузіязму працоўных выкарыстоўваліся
сацыялістычнае спаборніцтва, розныя працоўныя пачыны. І хоць па афіцыйных
звестках колькасць удзельнікаў спаборніцтва пастаянна расла (напрыклад, у
1979 г. у рэспубліцы ў асабістых і калектыўных формах спаборніцтва прымалі
ўдзел каля 4 млн чалавек, ці 93% агульнай колькасці працоўных, а больш за 2,3
млн чалавек былі ўдзельнікамі руху за камуністычныя адносіны да працы), яно
ўсё больш і больш вызначалася фармалізмам, а часта наогул вялося на паперы.
Некаторыя “пачыны” ствараліся штучна і хутка паміралі.
Неабходна сказаць, што сярод удзельнікаў спаборніцтва было шмат
сапраўдных працаўнікоў – майстроў сваёй справы, якія добрасумленнай і
творчай працай стваралі грамадскае багацце. У свой час былі добра вядомы
імёны рабочых машынабудаўнічых прадпрыемстваў А. Віташкевіча,
Ф. Алексяевіча, У. Прыходчанкі, ткачыхі Мінскага тонкасуконнага камбіната
А. Лазарэнкі (60-я гады), ткачыхі Аршанскага льнокамбіната В. Федуковіч,
слесара ВА “Інтэграл” А. Камаша, сталявара МТЗ Г. Шышко, снавальніцы
магілёўскага ВА “Хімвалакно” В. Харкевіч, аператара Мазырскага
нафтаперапрацоўчага завода Л. Сцяпанава (70-я гады) і шмат іншых.
Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці,
з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы –
адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў
вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. І хаця галоўная ўвага ўдзялялася
таму, каб забяспечыць паскораны рост найбольш прагрэсіўных галін, асабліва
радыётэхнічнай, электроннай, станкабудаўнічай, у поўнай меры навукова-
тэхнічны прагрэс закрануў толькі асобныя галіны вытворчасці, перш-наперш
тыя, што былі звязаны з патрэбамі абароны. Павялічвалася спажыванне
сыравіны і паліва. Зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, захоўвалася высокая
доля ручной працы, узмацнялася незбалансаванасць у планаванні. У выніку
штогод у рэспубліцы 10–15% прамысловых прадпрыемстваў не выконвалі
планаў па вырабу прадукцыі і росту прадукцыйнасці працы.
Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі,
а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам
ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў,
малочна-таварных ферм, жывёлагадоўчых комплексаў. У 70–80-я гады буйныя
комплексы па вытворчасці мяса і малака дзейнічалі ў калгасах імя С.М. Кірава і
імя Чырвонай Арміі Віцебскага, “Рассвет” Кіраўскага раёнаў, у саўгасах
“Днепр” Аршанскага, “Парахонскі” Пінскага, “Новае Палессе” Салігорскага
раёнаў і многіх іншых гаспадарках рэспублікі. Па сучасных праектах