надзвычайнае становішча. Прыпынялася дзейнасць палітычных партый і
арганізацый, уводзілася цэнзура, забараняліся мітынгі і дэманстрацыі.
У Маскве аб’яўлялася каменданцкая гадзіна. У сталіцу былі ўведзены
войскі, якія ніякіх дзеянняў не прадпрымалі. Вакол “Белага дома”, дзе
знаходзіліся органы ўлады і кіравання Расіяй, збіраліся масквічы, у асноўным
інтэлігенцыя і студэнты, будаваліся барыкады. Кіраўнікі Расіі ў звароце да
грамадзян назвалі ГКЧП “рэакцыйным антыканстытуцыйным пераваротам” і
запатрабавалі склікання Надзвычайнага з’езда народных дэпутатаў СССР.
Выступленне Б.М. Ельцына, які залез на танк, дабаўляла яму папулярнасці.
Сваім указам Прэзідэнт Расіі перападпарадкаваў сабе ўсе органы выканаўчай
улады СССР, якія знаходзіліся на тэрыторыі Расіі, у тым ліку КДБ, МУС і
міністэрства абароны. 21 жніўня 1991 г. прадстаўнікі ГКЧП вылецелі ў Форас
для сустрэчы з М.С. Гарбачовым, але ён іх не прыняў. Лідэры ГКЧП былі
арыштаваны і аддадзены пад суд. Вечарам 21 жніўня 1991 г. М.С. Гарбачоў
вярнуўся ў Маскву, цалкам адмежаваўся ад сваіх саратнікаў.
Вучоныя і палітыкі неадназначна ацэньваюць падзеі 19 – 21 жніўня 1991 г.
Адны з іх лічаць, што гэтыя падзеі нельга кваліфікаваць як “дзяржаўны
пераварот”, “путч”, “загавор”, бо члены ГКЧП СССР не планавалі карэнных
змен у дзяржаўным ладзе краіны. Яны, наадварот, стараліся захаваць існаваўшы
канстытуцыйны парадак, адзіную дзяржаву, дзяржаўны і грамадскі лад перад
пагрозай яго знішчэння. Яны не згаворваліся тайна супраць прэзідэнта СССР.
Другія (былы прэм’ер-міністр В.С. Паўлаў і інш.) сцвярджаюць, што падзеі
19 – 21 жніўня 1991 г. – гэта “сапраўдны дзяржаўны пераварот, добра
падрыхтаваны і прафесійна праведзены Гарбачовым – Ельцыным па
спецзаказу”. Галоўным у “спецзаказе” было разбурэнне СССР і перавод краіны
на капіталістычны шлях развіцця. Трэцяя група даследчыкаў лічыць, што
выступленне ГКЧП СССР у абарону краіны і яе Канстытуцыі было няўдалым,
непрафесійным. Гэкачэпісты аказаліся пешкамі ў грандыёзнай правакацыі, якая
была падрыхтавана і праведзена “сусветнай закулісай”
9
. Іх абманным шляхам
9
Неўрадавыя палітычныя арганізацыі самых багатых і ўплывовых людзей свету, якія
ставяць сваёй мэтай дасягненне поўнай планетарнай інтэграцыі, пераход ад мноства дзяржаў,
народаў, нацый і культур да уніформнага свету на чале з сусветным урадам. Інакш іх
называюць масонскімі ці мандзіялісцкімі (ад французскага monde – свет) арганізацыямі.
Першая мандзіялісцкая арганізацыя была створана ў 1921 г. амерыканскім банкірам
Морганам. Большасць яе членаў складалі масоны. Арганізацыя называлася Саветам па
міжнародных адносінах (CFR). Другая арганізацыя – Більдэрбергскі клуб – створана ў
1954 г. у галандскім горадзе Астэрбеку ў гасцініцы “Більдэрберг”, адкуль і адпаведная назва.
Гэта міжнародны працяг CFR. Членамі арганізацыі з’яўляюцца не толькі амерыканскія
палітыкі, фінансісты, аналітыкі і інтэлектуалы, але і іх еўрапейскія калегі. Большасць членаў
Більдэрбергскага клуба складаюць масоны. Трэцяя мандзіялісцкая арганізацыя –
Трылатэраль, ці Трохбаковая камісія, – створана ў 1973 г. актывістамі Більдэрбергскага
клуба, якія сабраліся на арганізацыйнае пасяджэнне ў доме Дэвіда Ракфелера. Яе штаб-
кватэры знаходзяцца ў ЗША, Еўропе і Японіі.
Сучасныя масоны, мандзіялісты, глабалісты – “грамадзяне свету”, “творцы новага
сустветнага парадку і глабальнага грамадства” на чале з сусветным урадам. Яны