Віцебску, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, Нацыянальны акадэмічны
тэатр балета, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага,
Дзяржаўны музычны тэатр, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача,
Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, абласныя драматычныя і лялечныя тэатры.
Аснову рэпертуару беларускіх тэатраў складае драматургія беларускіх
аўтараў, руская і замежная класіка. Сучасная беларуская драматургія
адлюятравала цікавасць да гістарычнай тэматыкі, фальклорных сюжэтаў.
Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць
для развіцця музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі
музычных калектываў і выканаўцы, як В. Роўда, М. Дрынеўскі, М. Казінец,
С. Картэс, Дз. Смольскі, У. Солтан і інш.
У цэнтры канцэртнай дзейнасці сёння знаходзяцца Беларуская дзяржаўная
філармонія і абласныя філармоніі. Рэспубліка Беларусь мае
высокапрафесіянальныя калектывы: Акадэмічны хор Нацыянальнай
тэлерадыёкампаніі, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча,
Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу імя Р. Шырмы, Дзяржаўны
акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя
І. Жыновіча, харэаграфічны ансамбль “Харошкі” і інш. Шырокую папулярнасць
у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі
Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга. У апошнія гады ўтварыліся Дзяржаўны
камерны хор, Мінскі аркестр духавых інструментаў “Няміга” і іншыя творчыя
калектывы. Значнае месца ў музычным жыцці краіны займаюць лепшыя ўзоры
эстраднай песеннай творчасці.
Беларусь, Расія, і Україна з 1992 г. у Віцебску штогод сумесна праводзяць
свята песні “Славянскі базар”. Уздыму ўзроўню майстэрства маладых
выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў
традыцыйным. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія
гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве.
Выяўленчае мастацтва і архітэктура. Важныя змены адбыліся і ў
тэматыцы твораў выяўленчага мастацтва. Адной з асноўных тэм стала
гістарычная, якая мае выразны нацыянальна-рамантычны ўхіл. Галоўнымі
героямі твораў з’яўляюцца ідэалізаваныя персанажы з нацыянальнай гісторыі.
Частка мастакоў звяртаецца да вельмі папулярнай сёння экалагічнай тэматыкі,
перш за ўсё Чарнобыльскай катастрофы.
Для манументальнага мастацтва характэрна адмаўленне ад грандыёзных
манументаў абстрактна-сімвалічнага сэнсу. У 90-я гг. створаны некаторыя
помнікі ў розных гарадах Беларусі. Характэрнай прыметай часу сталі помнікі ў
гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў. У 1996 г. у Мінску адкрыты помнік воінам,
якія загінулі ў Афганістане, вядомы як “Востраў слёз”. Помнікі і мемарыяльныя
дошкі ў памяць воінаў-афганцаў устаноўлены ў Оршы, Рэчыцы, Баранавічах.
Зварот да гістарычнай тэматыкі наглядаецца ў беларускай скульптуры. Так,
былі ўстаноўлены помнікі Кірылу Тураўскаму ў Тураве, Францыску Скарыне ў
Лідзе і ў Празе, Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, Ефрасінні Полацкай ў Мінску і ў