вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займаліся Міністэрства
замежнага гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб’яднанні. Беларусь
выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў.
Уступленне ў ААН, развіццё эканомікі ў пасляваенны перыяд дазволілі
Беларусі выйсці на шлях шырокага эканамічнага супрацоўніцтва з
сацыялістычнымі, капіталістычнымі і развіваючыміся краінамі.
У студзені 1949 г. быў створаны Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ).
У яго ўвайшлі СССР, Польшча, Балгарыя, Венгрыя і іншыя краіны Усходняй
Еўропы. Пазней далучыліся ГДР, Куба, В’етнам. Галоўнай мэтай дзейнасці
СЭУ з’яўлялася развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, абмен вытворчым
вопытам, перадача навукова-тэхнічнай інфармацыі, прамысловая кааперацыя,
пашырэнне эканамічнай інтэграцыі ў розных галінах вытворчасці і г.д.
З гэтага моманту пачынаецца новы перыяд знешнеэканамічных адносін
Беларусі з замежнымі краінамі. Эканоміка рэспублікі як састаўная частка
адзінага гаспадарчага комплексу СССР была ўключана ў знешнеэканамічныя
сувязі з рознымі краінамі свету.
У 1952 г. у Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай
палаты, праз якое ажыццяўлялася мэтанакіраваная палітыка ў галіне
знешнеэканамічных адносін.
Павялічыліся пастаўкі машын і прамысловага абсталявання з рэспублікі
перш за ўсё сацыялістычным краінам Еўропы. Вялікім попытам карысталася
прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш,
станкабудаўнічых заводаў Мінска, Віцебска і інш. На долю краін СЭУ
прыпадала звыш 2/3 экспартных паставак з БССР.
У другой палове 50-х гадоў прадукцыя больш за 120 прадпрыемстваў
рэспублікі пастаўлялася на экспарт. Значна пашыраліся пастаўкі аўтамабіляў,
самазвалаў, трактароў, металарэзных станкоў, снегаачышчальнікаў,
падшыпнікаў, электраабсталявання, радыётэхнікі, швейных вырабаў. Галоўнае
месца ў структуры экспарту займалі вырабы машынабудавання і
металаапрацоўкі, якія павялічыліся амаль у 3 разы.
Беларусь не толькі пастаўляла вырабы на экспарт, але і атрымлівала
імпартную прадукцыю. Перш за ўсё гэта былі сельскагаспадарчая тэхніка,
сродкі транспарту і сувязі, медыцынская абсталяванне, прамысловыя і
харчовыя тавары, сыравіна для лёгкай і харчовай прамысловасці. У 50-х гадах
Беларусь атрымлівала з Егіпта, Сірыі, Ірана, Афганістана, Пакістана
баваўняную сыравіну, з Індыі, Марока, Аргенціны, Уругвая – воўну і
шарсцяное прадзіва, з Інданезіі і Малайзіі – натуральны каўчук, з Ганы,
Нігерыі, Бразіліі, Эквадора – сыравіну для кандытарскай прамысловасці і г.д.
У другой палове 60-х годоў павялічваецца аб’ём гандлёвых паставак
беларускіх тавараў у капіталістычныя краіны, асабліва па доўгатэрміновых
пагадненнях. Значным попытам карысталіся металаапрацоўчыя станкі, якія
набывалі фірмы 14 капіталістычных краін, у тым ліку Англіі, ФРГ, Аўстрыі,
Японіі, Даніі і інш. Экспарт трактароў павялічыўся больш чым утрая. Яны