секцый. У прывітальных тэлеграмах ЦК партыі, УЦВК, Саўнаркому,
Наркомнацу канферэнцыя выказала надзею, што ідэя беларускай савецкай
дзяржаўнасці сустрэне падтрымку вышэйшага кіраўніцтва. Сярод прынятых
канферэнцыяй рашэнняў важнейшай была рэзалюцыя аб утварэнні беларускага
савецкага ўрада. Дэлегацыя канферэнцыі на чале з З. Жылуновічам звярнулася з
дадзенай прапановай да І. Сталіна. Але І. Сталін, які падтрымліваў пазіцыю
Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкомзаха, зноў не адрэагаваў на
гэту ініцыятыву.
Пытанне аб лёсе Беларусі стала прадметам тэрміновага разгляду ў ЦК
РКП(б). Ёсць падставы сцвярджаць, што гэта адбылося па ініцыятыве
У. Леніна. 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні
Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пленум абавязаў
Паўночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па
нацыянальна-дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі.
Такім чынам, пад уздзеяннем ЦК РКП(б) Наркомнац, а затым і Паўночна-
Заходні абком РКП(б), Аблвыканкомзах, СНК Заходняй вобласці памянялі свае
адносіны да лёсу Беларусі. Яны нават пайшлі далей у вызначэнні юрыдычнага
статусу Беарусі, як Белнацком і беларускія камуністычныя секцыі, якія
прытрымліваліся прынцыпу аўтаноміі Беларусі ў складзе РСФСР.
30 снежня 1918 г. адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная партыйная
канферэнцыя. Дэлегаты канферэнцыі аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне
БССР. Канферэнцыя вызначыла межы рэспублікі і па дакладу камісіі,
утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад
рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні
поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў,
а таксама частка тэрыторыі прымежных губерняў, населеных пераважна
беларусамі. Гэта частка Гжацкага, Сычэўскага, Вяземскага і Юхноўскага
паветаў Смаленскай губерні, частка Нова-Аляксандраўскага павета Ковенскай
губерні, увесь Вілейскі павет, частка Свянцянскага і Ашмянскага паветаў
Віленскай губерні, а таксама Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай губерні. У склад
БССР камісія ўключыла чатыры паўночныя паветы Чарнігаўскай губерні:
Суражскі, Мглінскі, Старадубскі і Навазыбкаўскі.
Такім чынам, былі ў асноўным вызначаны этнаграфічныя межы
беларускай нацыі, эканамічныя, гістарычныя і нацыянальныя асаблівасці
асобных губерняў, паветаў і валасцей. Пазней пры больш дасканалым уліку
нацыянальнага складу насельніцтва гэтыя межы ўдакладняліся.
У адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах было вырашана падзяліць
тэрыторыю рэспублікі на 7 раёнаў – Мінскі, Смаленскі, Віцебскі, Магілёўскі,
Гомельскі, Гродзенскі, Баранавіцкі і 54 падраёны. Намечаны адміністрацыйны
падзел БССР не быў ажыццёўлены ў сувязі з польска-савецкай вайной, якая
пачалася вясной 1919 г. Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Кампартыі
бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б – Цэнтральнае
бюро КП(б)Б. На першым яго пасяджэнні быў выбраны прэзідыум ЦБ КП(б)Б у