Погляды “новай апазіцыі” і трацікістаў на метады правядзення
індустрыялізацыі атрымалі неабходны адпор з боку з’ездаў і ўсёй партыі.
Катэгарычна па гэтым пытанні выказаўся XV з’езд партыі (снежань 1927 г.).
Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні
маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.
Эканоміка Савецкай Беларусі была неад’емнай, арганічнай часткай эканомікі
Савецкага Саюза, і індустрыялізацыя рэспублікі праходзіла як састаўная частка
адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсёй краіны.
Індустрыялізацыя ў БССР з’яўлялася часткай адзінага працэсу
індустрыялізацыі СССР. Разам з тым яна мела і свае асаблівасці правядзення.
Па-першае, улічваючы дастатковыя запасы мясцовай сыравіны, патрэбу ў
таварах народнага спажывання, зручныя шляхі зносін і вытворчыя традыцыі,
асноўная ўвага ў БССР аддавалася паліўнай, дрэваапрацоўчай, папяровай,
гарбарнай, швейнай, абутковай і харчовай прамысловасці. У рэспубліцы былі
пабудаваны торфапрадпрыемства “Асінторф” каля Оршы, Бабруйскі і
Гомельскі дрэваапрацрўчыя камбінаты, Аршанскі льнокамбінат, гарбарны
завод “Бальшавік” у Мінску, фабрыка штучнага валакна ў Магілёве, швейная
фабрыка “Знамя індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка імя КІМ
у Віцебску.
Па-другое, прыгранічнае становішча БССР, неразведанасць яе прыродных
багаццяў, недахоп сыравіны, інжынерна-тэхнічных і рабочых кадраў не
дазвалялі разгарнуць буйнамаштабнае будаўніцтва аб’ектаў цяжкай
прамысловасці, як гэта рабілася ў іншых рэгіёнах СССР. Тым не менш частка
капіталаўкладанняў накіроўвалася на развіццё энергетыкі, машынабудавання і
прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. У гады першай (1928–1932 гг.), другой
(1933–1937 гг.) і трэцяй (1938 – чэрвень 1941 гг.) пяцігодак уступілі ў строй
Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС), Гомельскі завод
сельскагаспадарчага машынабудавання (“Гомсельмаш”), Мінскі радыёзавод,
магілёўскія трубаліцейны і аўтарамонтны заводы, Гомельскі шкляны і
Крычаўскі цэментны заводы. Былі створаны таксама станкабудаўнічыя заводы
імя К.Е. Варашылава і імя С.М. Кірава ў Мінску і станкабудаўнічыя заводы ў
Віцебску і Гомелі.
Па-трэцяе, з-за недахопу ў рэспубліцы ўласных фінансавых рэсурсаў
частку сродкаў на патрэбы індустрыялізацыі выдзяляў урад СССР. З 338 млн.
руб., укладзеных у прамысловасць БССР за гады першай пяцігодкі, каля 1/3
паступіла з саюзнага бюджэту. З рэспублік Савецкага Саюза ў Беларусь
завозілася прамысловае абсталяванне, чорныя і каляровыя металы, каменны
вугаль, нафтапрадукты. На новабудоўлях рэспублікі працавалі спецыялісты і
рабочыя з Масквы, Ленінграда, Кіева, Харкава, прамысловых цэнтраў Урала.
У той жа час тэхнічнае абсталяванне, станкі, зробленыя ў БССР, паступалі на
фабрыкі і заводы Масквы, Украіны, Урала.
Па-чацвёртае, у БССР былі створаны новыя галіны прамысловасці –
паліўная, машынабудаўнічая, радыётэхнічная, хімічная, наладзілася вытворчасць