расійскім арміям у раёне Віцебска не атрымалася. Корпус Даву апярэдзіў
рускую армію, заняў Магілёў і перагарадзіў ёй шлях каля вёскі Салтанаўка.
Спроба рускіх войск прарвацца не ўдалася. Тады П.І Баграціён пераправіў
армію праз Днепр каля Нова-Быхава і выратаваў яе ад разгрому. Чарговым
пунктам сустрэчы рускіх армій быў прызначаны Смаленск.
Палітыка французскіх улад на акупіраванай тэрыторыі. Амаль уся
Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным
камандаваннем. Але ўжо на пачатку вайны Напалеон вымушаны быў пакідаць
значныя сілы ў гарнізонах, асабліва ў Вільні, Мінску, Віцебску. Напалеонаўская
армія разам з хворымі і дэзерцірамі страціла да 150 тыс. чалавек, у ёй
пагоршылася дысцыпліна, шырока распаўсюдзілася марадзёрства.
Напалеон разлічваў, што значная частка літоўска-беларускай шляхты
спадзявалася на аднаўленне пры яго дапамозе Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Каб яшчэ больш схіліць шляхту на свой бок, Напалеон распарадзіўся стварыць
у захопленай Вільні Часовы ўрад пад назвай “Камісія Вялікага княства
Літоўскага”. Дзейнасць Камісіі распаўсюджвалася на Віленскую,
Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць, якія былі ў хуткім часе
ператвораны ў дэпартаменты з двайной (мясцовай і французскай)
адміністрацыяй. Галоўныя пасады ў іх занялі французскія военачальнікі –
інтэнданты. У склад Камісіі ВКЛ ўвайшлі мясцовыя землеўласнікі і палітычныя
дзеячы: С. Солтан (старшыня), К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега, Ф. Ельскі,
А. Патоцкі, Я. Снядзецкі. У яе функцыі ўваходзілі фінансавыя пытанні (збор
падаткаў і размеркаванне бюджэтных сум), арганізацыя ўзброеных сіл,
фарміраванне жандармерыі і суда. Вышэйшая ваенная ўлада ў княстве
належала прызначанаму 8 ліпеня 1812 г. генерал-губернатару графу
Дзірку ван Гогендорпу, а ў кожным дэпартаменце дзейнічаў ваенны губернатар.
Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае, “польскае
праўленне”. Неўзабаве Расійскі герб быў заменены на польскага белага арла.
Французскай арміі патрэбны былі салдаты і афіцэры, харчаванне, коні і
фураж. Марыянетачны Часовы ўрад ВКЛ павінен быў перш за ўсе забяспечваць
усім гэтым войскі Напалеона. Палякі заклікалі аднавіць Польскае каралеўства ў
старых межах. Аднак Напалеон ухіляўся ад прамога адказу – ён не жадаў, каб
паміж ім і Аляксандрам І паўставала непераадольная перашкода для
заключэння міру. Да таго ж літоўска-беларуская шляхта не жадала аб’яднання з
Польшчай, бо марыла аб стварэнні самастойнай дзяржавы. Менавіта таму
Напалеон не далучыў тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага да герцагства
Варшаўскага, праігнараваўшы просьбы польскага сейма.
Адносіны розных слаёў насельніцтва Беларусі да падзей вайны 1812 г.
Прыход французскай арміі насельніцтва Беларусі сустрэла неадназначна.
Гараджане ўрачыста віталі французаў. Шляхта амаль усюды сустракала
французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. Падтрымку
Напалеону аказала і каталіцкая царква. Аднак па меры прасоўвання
французскіх войск на ўсход Беларусі шляхта, асабліва ў Віцебскай і