насельніцтвам, якое спачатку знаходзілася на поўдні Беларусі, а потым
прасунулася і ў яе іншыя раёны, дзе пражывалі балцкія плямёны.
Неабходна адзначыць, што аб славянскіх плямёнах, якія прыйшлі на
Беларусь, мы ведаем не толькі з археалагічных матэрыялаў, але і з пісьмовых
крыніц і, у прыватнасці, з старажытнарускага летапісу “Аповесць мінулых гадоў”
[15]. Аўтар гэтага летапісу лічыць славян адзіным народам, які паступова
рассяліўся з сваёй прарадзімы (яе ён бачыць у Падняпроўі) на вялізных абшарах
Усходняй Еўропы, атрымаўшы тут назвы па асаблівасцях мясцовасці ці ад імя
сваіх прадвадзіцеляў. Тэрыторыю нашай краіны, як бачна з летапісу, займалі тады ў
асноўным тры групы ўсходніх славян - дрыгавічы, радзімічы і крывічы, дакладней,
частка крывічоў.
Дрыгавічы жылі ў Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. У
“Аповесці мінулых гадоў” адзначаецца, што яны знаходзіліся паміж Прыпяццю і
Заходняй Дзвіной (“Седоша межю Припятью н Двиною и нарекошася дреговичи”).
Археалагічныя раскопкі ўвогуле пацвердзілі згаданы ў летапісе раён рассялення
дрыгавічоў і разам і з тым дазволілі ўдакладніць межы іх тэрыторыі (гл. карту). У
цэлым яны адпавядаюць той мясцовасці, якую, да прыходу дрыгавічоў, займалі
плямёны пражскай культуры (на сярэдняй Прыпяці), банцараўскага тыпу (на поўнач
ад Прыпяці). Назву “дрыгавічы” старажытны летапісец выводзіў ад “дрыгвы”,
забалочанай мясцовасці, дзе яны аселі. Але ёсць і іншыя тлумачэнні. Так,
некаторыя гісторыкі звязваюць гэту назву са славянскім іменем Дрыгавіт і лічаць
яе патранамічнай па характару [16].
Радзімічы на тэрыторыю Беларусі прыйшлі крыху пазней і, відаць, з захаду,
“ад ляхаў”, як адзначае летапісец. У гістарычнай літаратуры былі выказаны
меркаванні аб тым, што раней радзімічы знаходзіліся ці ў Верхнім Паднястроўі, ці
ў Павіслінні, адкуль прасунуліся на ўсход і аселі на землях паміж Дняпром і
Дзясной. Пры гэтым асноўным арэалам іх рассялення стаў басейн рэк Сож і Іпуць.
Падрабязная карта тэрыторыі радзімічаў была складзена ў свой час Б. Рыбаковым,
у далейшым яна па выніках даследванняў удакладнялася і тым не менш
знаходзілася ў вышэй названым арэале [17,с.32]. Можна лічыць; што назва
радзімічаў паходзшь ад імя іх прадвадзіцеля Радзіма (“... и пришедьша седоста
Радимъ на Сожю, и прозвашася радимичи” - адзначаецца ў летапісе), г.зн., як і назва
дрыгавічоў, носіць патранамічны характар (гл. карту).
На поўначы ад дрыгавічоў і радзімічаў знаходзіліся крывічы. Яны займалі ў
асноўным раён Падзвіння, верхняга Дняпра і Волгі, а таксама басейн ракі Вялікай,
некаторыя іншыя прылеглыя тэрыторыі, дзе маюцца доўгія і падоўжаныя курганы.
У “Аповесці мінулых гадоў” указваецца, што “кривичы иже седять на верх Волги, и
на верх Двины, и на верх Днепра”. Многія даследчыкі лічаць, што крывічы, як і іх
суседзі славені, прыйшлі з паўночнага захаду, а раёнам іх найбольш ранняй
лакалізацыі была Пскоўска-Ільменская тэрыторыя, дзе сляды знаходжання
крывічоў датуюцца канцом ІV – V стст. [18,с.11]. Беларускі гісторык Г.Штыхаў у
зону першапачатковага фарміравання крывічоў уключае і тэрыторыю Паўночнай
Беларусі, ім выяўлены тут крывіцкія курганы V – VІ стст. н.э. Па меры свайго
рассялення крывічы занялі вялізныя прасторы і іх падзяляюць на тры групы: полацкую,
смаленскую і пскоўскую. Полацкія і смаленскія крывічы настолькі блізкія па культуры,