ўнеслі Н. Дзяржавін, С. Юшкоў, В. Маўродзін, Б. Грэкаў, П. Траццякоў, С. Токараў.
Яе падтрымліваюць і многія сучасныя навукоўцы, аб чым сведчыць дыскусія, якая
адбылася ў 2002 г. на старонках расійскага часопіса “Родина”. Выступаючы ў час
гэтай дыскусіі, гісторык В. Сядоў адзначыў: “Этноязыковое, политическое и
культурное единство славян Восточной Европы Х – ХІІ веков дает все основания
говорить о сложении в Древней Руси отдельного славянского этноса –
древнерусской народности”. В. Сядоў (як і іншыя ўдзельнікі дыскусіі)
падкрэслівалі, што “Древняя Русь представляла собой общность, сплоченную в
гораздо большей степени”, чым некаторыя еўрапейскія палітычныя ўтварэнні,
напрыклад, дзяржава Каралінгаў і што “встречаемые в современной литературе
утверждения о становлении украинцев, белорусов и русских непосредственно из
праславянской общности покоятся не на всей сумме данных, которыми
располагает современная наука, а на отдельных моментах, специально
подобранных “под канцепцию” и поэтому не являются научными” [16,с.7,13].
Аб існаванні такой народнасці сведчыць той факт, што насельніцтва
Старажытнай Русі ўсведамляла сябе адзіным народам – “русинами”, “русичами”,
“руськими”. Такія этнонімы выкарыстоўваліся ў летапісах, іншых пісьмовых
крыніцах таго часу. Ранейшыя ж племянныя назвы пачалі знікаць (сярэдзіна –
другая палова ХІІ ст.). Спачатку этнонімы с коранем “рус”, як і самі тэрміны
“Русь”, “Руская земля”, адносіліся да Сярэдняга Падняпроўя, а ўжо ў ХІ - ХІІ стст.
– сталі распаўсюджвацца і на іншыя ўсходнеславянскія, у тым ліку і беларускія
землі. Так, аўтар “Слова о полку Игореве” рускімі назваў усіх, хто загінулі ў бітве
на раце Нямізе ў 1067 г., уключаючы і дружыну Усяслава Полацкага. Агульнасць
усходніх славян усведамляў і аўтар “Аповесці мінулых гадоў”, тут словы “Русь”,
“руськие”, “руская земля” упомінаецца больш за 270 разоў, пры гэтым у
большасці выпадкаў яны адносіліся да ўсіх усходнеславянскіх плямен і іх земляў
[17,с.24]. Усведамленне агульнасці Русі адлюстравалася і ў іншых творах: “Слове
о полку Игореве”, “Слове о Законе и Благодати”, “Слове о погибели русской
земли”, “Повести о разорении Рязани Батыем”. У тэксте “Слова о полку Игореве”
тэрмін “русская земля” сустракаецца 21 раз. У “Слове о Законе и Благодати” (а яго
аўтарам быў кіеўскі мітрапаліт Іларыён) упершыню выкарыстана і паняцце
“народ русский”. Як і іншыя, гэты твор быў пранізаны глыбокім патрыятызмам,
гонарам за землі рускія, русічаў, якія “мужеством и храбростью прославились в
странах многих, и победами и крепостью поминаются ныне и прославляются. Ибо
не в худой и неведомой земле владычествовали, но в Русской, что ведома и
слышима всеми четырьмя концами земли” [18,с.21]. Варта адзначыць, што тэрмін
“Русь” захаваўся і пасля распаду Старажытнарускай дзяржавы і выкарыстоўваўся
ў дачыненні да ўсіх яе зямель не толькі ў ХІІІ ст., але і пазней. “Руская народная
маса, - пісаў Б. Грэкаў, - дзе б, яна ні знаходзілася, якой бы ўладзе ні
падпарадкоўвалася, не забывала ніколі сваёй этнічнай агульнасці” [19,с.9].
Усе гэтыя факты нельга ігнараваць вывучаючы развіццё этнічных працэсаў
у старажытнарускі перыяд. Разам з тым было б неправільна і пераацэньваць
ступень этнічнага адзінства насельніцтва Русі. Гэта адзінства было даволі
адносным, бо ў развіцці этнічных працэсаў тады перапляталіся супярэчлівыя
тэндэнцыі. Адна з іх адлюстроўвала працэс кансалідацыі насельніцтва