былі падвергнуты практычна ўсе старажытнарускія гарады, у тым ліку і тыя з іх,
якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі. Прычым археолагам удалося адкрыць і
старажытныя месцазнаходжання многіх гарадоў. Так, беларускі археолаг
П.Лысенка зусім нядаўна, у 80-я гады мінулага стагоддзя, знайшоў месца
першапачатковага размяшчэння Брэста. На гэтым месцы (пры ўпадзенні ракі
Мухавец у Заходні Буг) створаны першы ў нашай рэспубліцы археалагічны
павіліён “Берасцейскае гарадзішча” – філіял Брэсцкага абласнога крязнаўчага
музея.
Звесткі аб гарадах маюцца і ў летапісах, іншых пісьмовых крыніцах.
Першым у ліку беларускіх гарадоў названы ў летапісах Полацк, ён упамінаецца
пад 862г. Вядомы быў Полацк і ў скандынаўскіх сагах, пры гэтым некі полацкі
князь Палтэс узгадваецца нават раней часу Рурыка. Гэта адзін са старажытных і
разам з тым буйнейшых гарадоў Беларусі, заснаваны славянамі напрыканцы VІІІ
ст. на месцы пакінутага пасялення днепра-дзвінскай культуры, астаўленай балтамі
[17]. Яго беларуская назва – Полацак, у далейшым яна была скажона. Дарэчы,
падпалі скажэнню, ў прыватнасці, з боку палякаў, назвы і іншых беларускіх
гарадоў. У польскіх назвах гэтых гарадоў сталі знікаць галосныя. Адсюль – не
Полацак, а Полацк, не Слуцак, а Слуцк, не Гародня, а Гродна, не Бераст, а Брэст і
г.д.
Да ліку старажытных гарадоў Беларусі адносяцца таксама Тураў, Заслаўль,
Віцебск, яны вядомы былі ўжо ў Х ст. У ХІ ст. на старонках пісьмовых крыніц
упамінаюцца Брэст (Бярэсце), Друцк, Лагойск, Лукомль, Копысь, Мінск (Менск),
Ворша, Пінск, у ХІІ ст. – Барысаў, Слуцк, Клецк, Гомель, Крычаў, Мсціслаў,
іншыя гарады. Даследаванні апошніх гадоў паказваюць, што да ліку старажытных
гарадоў можна аднесці і Магілёў, ужо ў ХІІ ст. тут была ўмацаваная крэпасць. У
гэты час ён хутчэй за ўсё быў падкантрольны Друцку, а ў ХІІІ – ХIV стст. гэта
тэрыторыя кантралявалася віцебскім удзельным княствам [18].
Дарэчы, рост гарадскіх пасяленняў у ХІ - ХІІ ст. адбываўся на ўсіх землях
Старажытнай Русі. Так, калі ў ІХ – Х стст. на тэрыторыі Старажытнай Русі
існавала (толькі па летапісных дадзеных) 25 гарадоў, то ў ХІ ст. названы 64 новыя
гарады, а ў крыніцах ХІІ ст. з’явіліся яшчэ 134 гарады. Але гэтыя дадзеныя
няпоўныя, тамушто яны заснаваны на пісьмовых крыніцах, без уліку
археалагічных матэрыялаў. М.Ціхаміраў лічыў, што да часу мангольскага нашэсця
колькасць старажытнарускіх гарадоў узрасла да 250 [19,с.20-24]. Гэты рост
падцвярджаюць і археалагічныя матэрыялы. Пры гэтым новыя гарады з’яўляліся
не па суседству з старымі цэнтрамі, а на новых тэрыторыях, што сведчыла аб
пашырэнні межаў княстваў. Гэта тычыцца і беларускіх зямель. У ХІІ ст. агульная
колькасць гарадоў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі і называюцца ў
пісьмовых крыніцах, узрасла да 35. Канешне, яны не былі аднолькавыя і па
велічыні, і па значэнню. Адны гарады з’яўляліся буйнымі пасяленнямі (Полацк),
другія – сярэднімі (Мінск, Друцк, Віцебск), трэція – дробнымі (Лукомль, Копысь).
Некаторыя з гарадоў сталі цэнтрамі ўдзельных княстваў [20,с.56] .
Праведзеныя даследаванні паказваюць, што працэс горадаўтварэння на
ўсходнеславянскіх землях быў абумоўлены эвалюцыяй іх грамадства і што
адзінага шляху ўзнікнення гарадоў не было. Шляхі гэтыя разнастайныя і могуць