густы. Найбольш прыкметны яны ў ювелірных вырабах, што выкарыстоўваліся як
жаночыя ўпрыгожванні. Дарэчы, такія вырабы выконвалі не толькі чыста
дэкаратыўную, але і магічную ролю, павінны былі аберагаць ад дурнога вока,
злых духаў і г.д. Увогуле, прыкладное мастацтва знаходзілася пад моцным
уплывам язычніцкіх вераванняў. Гэты ўплыў адлюстроўвалі многія
арнаментальныя матывы, звязаныя са старажытнай сімволікай. Напрыклад,
пашыраным элементам арнаменту таго часу з’яўляўся крыж, які вядзе, аднак, сваё
паходжанне не ад хрысціянскай сімволікі. Крыж быў магічным сімвалам прылады
для здабывання агню. Пазней ён стаў эмблемай «агню нябеснага», г. зн. сонца,
уваскрасення і бессмяротнасці. «Нябеснымі» сіламі ў славян былі круг, кола,
разетка і іх камбінацыі, яны дайшлі і да нашых дзён у народнай драўлянай разьбе,
вышыўках і г. д.
Аналіз археалагічных матэрыялаў, некаторых звестак з пісьмовых крыніц Х
– ХІІІ стст.. дазваляе вылучыць у дэкаратыўна-прыкладном мастацтве некалькі
асноўных яго галін. Перш за ўсе трэба назваць мастацкую апроцоўку розных
металаў (галоўным чынам золата, срэбра, медзі, бронзы), якой займаліся ювеліры.
Есць падставы сцвярджаць, што ювелірная справа існавала на усіх землях
Старажытнай Русі, у тым ліку і на беларускіх. На гэта ўказваюць не толькі
знаходкі ювелірных вырабаў, але прылады і сродкі працы мастакоў-ювеліраў. У
Полацку, напрыклад, знойдзена 21 сланцавая ліцейная форма (цалкам ці ў
фрагментах), у такіх формах адлівалі трохбусіныя падвескі, крыжыкі, фібулы,
пярсценкі, іншыя вырабы. Як адзачае Г. Штыхаў “некаторые формы выполнены с
такой тщательностью, что сами по себе являются замечательными образцами
прикладного искусства” [71,с.10]. Аб дзейнасці мясцовых ювеліраў сведчаць
розныя прадметы, вырабы, рэшткі майстэрняў, знойдзеныя ў Мінску, Друцку,
Віцебску, Наваргудке, Гродна, Клецку, іншых гарадах. Пры гэтым мясцовыя
майстры добра ведалі такія прыемы апрацоўкі метала, як штампоўка, цісненне,
валачэнне, пляценне, зернь, скань, перагародчатая эмаль, гравіроўка і г.д.
Развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва было звязана таксама і з
дзейнасцю старажытных кастарэзаў, вытворчасцю дэкаратыўнай керамікі,
мастацкай апрацоўкай каменю. Так, вельмі цікавым відам каменнай пластыкі ХІІ –
ХІІІ стст.. з’яўляюцца абразкі. Іх выраблялі на ўсей тэрыторыі Старажытнай Русі
(знойдзена каля 380-ці прадметаў). Прычым даследчыкі (Т. Мікалаева, А.
Лявонава) несумняваюцца ў факце існавання ўласнай вытворчасці каменных
абразкоў на беларускіх землях у ХІ – ХІІІ стст.. наяўнасці тут мясцовых цэнтраў
[72,с.33-35]. Каменныя абразкі знойдзены ў Полацку, Мінску, Навагрудке,
Ваўкавыску, Пінску, Віцебску. Так, шырока вядомы абразок з выявай святых
Канстанціна і Алены з Полацка. Выраблены ён з тонкадысперснай гліны (дарэчы,
невядомай на Беларусі), але вельмі спрасаванай, візуальна яна неадрозніваецца ад
камяню [73,с.111-114]. На думку даследчыкаў “менаваіта у гэтым абразку
ўвасобілася тое сутнаснае, што характарызуе мастацтва не толькі Полаччыны, але
і Беларусі ўвогуле” [74,с.303].
Трэба заўважыць, што асноўная колькасць прадметаў дэкаратыўна-
прыкладнога мастацтва знойдзена на гарадскіх паселішчах. Гарады ўжо ў той час
вылучаліся як своеасаблівыя ачагі культуры і ў іх жыхароў попытам карысталіся