выплата славянамі даніны варагам з’явілася сродкам падтрымкі добрасуседскіх
адносін. Вядома, напрыклад, што Візантыя (а тады гэта была адна з буйнейшых
дзяржаў) на працягу доўгага часу выплачвала даніну многім суседнім дзяржавам,
у тым ліку і славянскім плямёнам, але гэта не гаворыць аб яе падначаленым
становішчы ў адносіных да гэтых дзяржаў. “У другой палове першага
тысячагоддзя, - піша гісторык А. Сахараў, - гэта практыка была настолькі шырока
распаўсюджана і агульнапрынята пры заключэнні мірных пагадненняў, якія ішлі
за ваеннымі канфліктамі, што не прыходзілася сумнявацца ў дасканалым
знаёмстве з ёю на Русі” [8,с.110].
Такім чынам, можна меркаваць, што даніна, якая выплачвалася
ўсходнславянскімі плямёнамі, у тым ліку і крывічамі, варагам, з’яўлялася адным
са сродкаў падтрымкі мірных адносін са Скандынавіяй, прадухілення нападзенняў
з поўначы. Аднак выплата гэта працягвалася нядоўга. Ніканаўскі летапіс, у якім
ідзе гаворка аб даніне варагам, паведамляе пад 867 г.: “Въсташа Словене, рекше
новгородцы и Меря и Кривичи на варяги и изгнаша их за море и не даша им дани”
[9,с.306].
Крыніцы захавалі для нас сведчанне і аб удзеле выхадцаў са Сандынавіі ў
палітычным жыцці ўсходнеславянскіх княстваў. Так, калі верыць летапісным
звестка аб т. зв. “призвании варягов”, то менавіта выхадцы са Скандынавіі
(Рурыкавічы) сталі на чале гэтых княстваў, паклаўшы пачатак новай княскай
дынастыі, хоць скандынаўскае паходжанне Рурыка прызнаюць не ўсе гісторыкі.
Магчыма са скандынаваў былі і полацкія князі. У “Аповесці мінулых гадоў” пад
862 годам запісана, што Рурык аддаў полацкія землі аднаму з сваіх конунгаў
(“овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро”). А першым насельніцтвам
тут, г.зн. на Полаччыне, былі крывічы, адзначыў летапісец [10,c.8].
Скандынаўскага паходжання, відаць, быў і полацкі князь Рагвалод. “Бе бо
Рогволод пришел і заморья, имяше свою власть в Полотьске”, - запісана ў
“Аповесці мінулых часоў” [11,с.10]. Нарманскага або варажскага паходжання
некаторые гісторыкі лічаць і князя Тура, які з’явіўся ў дрыгавічоў, у адным з
летапісаў ён названы братам Рагвалода. Есць падставы меркаваць, што выхадцы
са Скандынавіі выступалі ў якасці наймітаў, былі ў дружынах мясцовых князёў,
выконвалі дыпламатычныя, гандлёвыя і іншыя даручэнні гэтых князёў. У
скандынаўскай саге аб Эймундзе, напрыклад, расказваецца, як ён з дружынаю
наймаўся да полацкга князя Брачыслава. У гэтай саге ідзе размова аб падзеях, калі
полацкі князь Брачыслаў Ізяславіч здейсніў паход на Ноўгарад [12,с.5-10]. Увогуле
знаходжанне варагаў (ці нарманаў) у Полацку знайшло адлюстраванне і ў іншых
пісьмовых крыніцах. Яно падцвярджаецца таксама некаторымі знаходкамі,
выяўленнымі ў выніку археалагічных даследаванняў. Некаторыя гісторыкі
(М.Пагодзін, С.Бялецкі, Ю.Лесман) лічылі нават, што Полацк, як і некаторыя
іншыя старажытнарускія гарады, быў заснаваны варагамі.
Але якой бы ні была роля скандынаўскіх варагаў-вікінгаў у жыцці ўсходніх
славян, яе нельга перабольшваць, як гэта робяць некаторыя гісторыкі,
спасылаючыся на асобныя факты. Самі па сабе факты (хоць і праўдзівыя) не
могуць быць падставаю да агульнах заключэнняў. Усходнія славяне, безумоўна,
іспыталі ўдзеянне скандынаваў. Разам з тым яны сумелі забяспечыць самастойнае