Другімі словамі, фальклор быў ўсенародным тварэннем, развіваўся ўсімі слаямі
насельнітва, сельскага і гарадскога.
Неабходна адзначыць, што вусная народная творчасць Беларусі, як і іншых
старажытнарускіх зямель, мела агульную ўсходнеславянскуб аснову, але і ў гэтай
сферы ўжо тады намеціліся пэўныя племянныя адрозненні. Яны зафіксаваны і ў
летапісах. Усходнеславянскія плямены, як піша летапісец, “имяху обычаи свои, и
законъ отецъ своих и преданья, кождо свой нравъ” [33,с.14]. Гэтыя адрозненні ў
далейшым сталі яшчэ больш выразнымі, вызначылі асаблівасці беларускага,
украінскага і рускага фальклору.
Не магла не закрануць вусную народную творчасць і новая, хрысціянская
рэлігія, якая з’явілася на ўсходнеславянскіх землях з канца Х ст. Яна, можна
сказаць, не прыняла яго ў тым выглядзе, у якім гэтая творчасць склалася да таго
часу. Больш таго, і гэта пацвярджаюць шматлікія дакументы і даследаванні,
хрысціянская царква павяла рашучую барацьбу са звычаямі і абрадамі,
маральнымі нормамі, якія скаліся ў перыяд язычніцтва, яны былі аб’яўлены
“варварскими”. Аднак цалкам змяніць іх царква не змагла, адбылося зліцце
дахрысціянскіх і хрысціянскіх традыцый, што знайшло адлюстраванне як у
народных, так і рэлігійных святах і абрадах. Хрысціянства было вымушана ісці на
ўступкі, прызнаючы і асвячаючы старыя язычніцкія святы, абрады, святыя месцы і
саміх старых язычніцкіх багоў. Так, з прыняццем хрысціянства Пярун
пераўтварыўся ў святога Іллю, а яго “гремящая неделя” у “святую неделю”. Волос
ці Велес стаў святым Власіем, апекуном жывелы, бог сонца Хорс з яго сонечным
канем стаў Ягорам, Іван Хрысціцель зліўся з купальскім язычніцкімі абрадамі,
Мокаш стала Параскевай Пятніцай, функцыі апекуна кавалеў Сварога адышлі да
святых Кузьмы і Дзям’яна, свята Ярылы стала “всех святским заговеньем”.
Асвечаны былі Купала, Троіца, Вялікдзень і іншыя святы і абрады. Пад
уздзеяннем язычніцкіх уяўленняў, і ў прыватнасці, жаночых багінь плоднасці і
ўрадлівасці у Старажытнай Русі, ў тым ліку і на беларускіх землях, склалася
асаблівае шанаванне Багародзіцы. Першыя царкоўныя храмы былі пабудаваны
менавіта ў яе гонар. Яны ‘явіліся ў Полацку, Друцку, Мінску. Даследчыкі
адзначаюць, што шанаванне Багародзіцы аслабіла нават культ Іесуса Хрыста.
Іесус Хрыстос разглядаўся ў старажытнасці “не как божество, а более как
мученик, к которому всегда лежала душа русского христианина” [34,с.46]. Усе гэта
не змагло не адбіцца на хрысціянскай рэлігіі, вызначыла яе асаблівасці.
“Длительный процесс проникновения христианства в древнерусскую среду, - піша
Г.Філіст. – сопровождалось взаимопроникновением христианской религиозной
культуры и культуры цельной общественной системы, каковой являлось
древнерусское общество. На основе взаимопроникновения этих культур
формировалось, по сути дела, новая религия – русское православие” [35,с.204].
Хрысціянства як бы славянізавалася, народ прыстасаваў яго да асаблівасцей сваёй
матэрыяльнай культуры і нацыянальных традыцый. Але гэты працэс быў доўгі.
Што ж тычыцца эпохі Старажытнай Русі, то ўзаемадзеянне двух рэлігійных сістэм
– язычніцкай і хрысціянскай – тады было ў многім павярхоўным і нарадзіла яно
такую з’яву, як двухвер’е.