чынам, дружына як асобная арганізацыя, непасрэдна звязаная з князем, у працэсе
развіцця дзяржаўнасці змяняла свае функцыі, з чыста ваенных яны станавіліся
адміністрацыйна-службовымі. “У адрозненні ад папярэдніх часоў (ІХ – ХІ стст.), -
адзначае гісторык В. Ляўко, - дружына ўжо не была атрадам воінаў, асабіста
адданых князю. Гэта быў сацыяльны слой, прадстаўлены знаццю і заможнай
часткай насельніцтва дзяржавы, праз які ажыццяўлялася кіраванне ў розных
галінах палітычнай і гаспадарчай дзейнасці” [71,с.21]. Такую ацэнку дружыны
цяпер падзяляюць многія гісторыкі. З’явіўся нават тэрмін “дружинное
государство” – у адносінах да старажытнай Русі другой паловы Х – пачатку ХІ
стст. [72,с.39]. Найбольш прыбліжаныя да князя як з ліку дружыннікаў, так і з
выхадцаў рода-племянных вярхоў уваходзілі ў раду ці думу, якая дзейнічала пры
князі. Значэнне гэтага органа таксама будзе ўзрастаць.
Важную ролю ў вырашэнні дзяржаўных спраў адыгрывалі ў той час веча –
агульныя сходы жыхароў таго горада (самастойных гаспадароў), які быў
палітычным цэнтрам княства. Практычна ўсе гісторыкі лічаць, што веча –
найбольш старжытны орган улады, які склаўся яшчэ ва ўмовах рода-племянного
ладу. Наяўнасць веча (упершыню гэта назва сустракаецца ў “Аповесці мінулых
часоў” пад 997 г., а найбольш раннее ўпамінанне аб вечы ў Кіеве адносіцца да 968
г.) надавала спецыфічныя рысы манархічнай уладзе ў княствах, стрымлівала
развіццё яе ў напрамку да самаўладдзя. Асабліва важнае значэнне мела веча ў
Полацкім княстве, тут яно праіснавала амаль да канца ХV ст. На вечы разглядаліся
ўсе асноўныя пытанні, якія тычыліся не толькі дадзенага горада як палітычнага
цэнтра, але і ўсіх валасцей княства. Фактычна гэта быў заканадаўчы орган, які
істотна абмяжоўваў уладу князя. Да і кіраваць князь мог толькі са згоды веча, у
крыніцах зафіксавана шмат выпадкаў, калі князя запрашалі на аснове пастановы
веча або (па тым ці іншым прычынам) зганялі з княжацкага прастолу. Трэба
адзначыць і такі факт, што князь з дружынай (гэта тычыцца перш за ўсё Полацкай
зямлі) павінен быў знаходзіцца не ў горадзе, а ў яго прадмесці (Бельчацы). Ен і яго
дружына не мелі права купляць у Полацку нерухомасць і валодаць ею. Калі князя
па якойсці прычыне зганялі з Полацка, ён павінен быў пайсці за межы княства.
Акрамя Полацка, веча, на думку гісторыкаў, збіраліся ў Мінску, Віцебску,
Лагойску. Вельмі актыўна дзейнічала веча ў Друцку [73,с.33]. Пісьмовыя крыніцы
сведчаць аб дзейнасці веча ў Тураве, Берасці, іншых гарадах.
Як ужо адзначалася, права ўдзельнічаць у вечавых сходах належыла ўсім
свабодным гаспадарам горада, якія ў пісьмовых крыніцах вызначаюцца
мясцовымі тэрмінамі “полочане” , “меняне”, “дрючане” ці проста “люди” (вельмі
рэдка выкарыстоўваўся тэрмін “горожане”). Па меры ж развіцця феадальных
адносін ў вырашэнні дзяржаўных спраў, якія разглядаліся на вечах, стала
ўзмацняцца роля баярства, што не толькі падрывала дэмакратызм вечавых
парадкаў, але аслабляла і пазіцыі князя. Гэта тычыцца, у прыватнасці, Полацка.
Ёсць звесткі аб тым, што тут у пэўны час (80-я гг. ХІІ ст.) улада належыла 30
мужам, якія займалі важныя адміністрацыйныя і судовыя пасады і зацвярджаліся
яны на гэтыя пасады вечам. Палачане, запісаў летапісец, “в то время само
управлялись и никакой высшей власти над сабой не имели, только 30 мужей из
среды их сограждан на текущие дела назначались судьями и сенаторами, а чаще