87
ня свету, «архіў роду людскога». На яго думку, гісторыя ствараецца
для народа, а «народ, калі не слухае голасу гэтай навукі, бу дзе асу-
джаны і ў доўгай чарадзе паразаў будзе дарэмна аплакваць сваю
невідушчнасць». Як і Лялевель, Анацэвіч пад прадметам гіст арыч-
най навукі разумеў вывучэнне дзейнасці не толькі ўрада, па ліцыі,
палітыкі, промысла, гандлю, войнаў, але і «звычаяў, характару на-
рода, яго выхавання, правоў, рэлігійных абрадаў».
Пазіцыя даследчыка ў супрацьвагу тэалагічнай гістарыяграфіі
мае асветніцкі характар, што збліжае Анацэвіча з гістарычнай шко-
лай Нарушэвіча. Аўтар лічыць, што гісторыя – свецкая навука, якой
прысутны пазнавальныя і маральныя функцыі: «гісторыя з’яўля-
ецца найвышэйшым трыбуналам справядлівасці, перад якім ус е
ўчынкі народаў і людзей вырашаюцца канчаткова і неперадузята».
Ён згодны з антычным тэзісам «historia – est magistra vitae». «Гісто-
рыя як філасофія ў прыкладах, святло праўды, жыццё памяці, на-
стаўніца звычаяў» «...захоўвае помнікі дзеяў і думак людскіх, гэта
паходня праўды, якая вынішчае памылкі, забабоны, гэта даклад-
нае люстэрка адышоўшых стагоддзяў, якое можа служыць невы-
чэрпнай крыніцай перасцярог, навукі, маральнасці будучым ста-
годдзям», – пісаў аўтар. Праўда, Анацэвіч дапускаў пэўныя ваганні
з прычыны прызнання Бога і ролі рэлігіі ў грамадскім і духоўным
жыцці. На яго думку, гісторыя павінна падрыхтаваць «род людскі
да шанавання канонаў рэлігіі і беззаганнага выканання сваіх аба-
вязкаў».
Анацэвіч пашырыў крыніцазнаўчую базу гістарычнай навукі
за кошт іншых гіст арычных дысцыплінаў: геаграфіі, храна логіі,
генеалогіі, геральдыкі, дыпламатыі, нумізматыкі, эпіграфікі, ста-
тыстыкі, міфалогіі і археалогіі. Геаграфію і храналогію ён залічыў
да навук, якія маюць «непадзельную сувязь з гісторыяй», а астат-
нія – да дапаможных. Аўтар паказаў не толькі добрае веданне дас-
ледчыкаў і іх працаў па кожнай дапаможнай навуцы, але і зрабіў іх
крытычны аналіз. На першае месца ён паставіў геаграфію і храна-
логію, бо яны адказваюць на пытанне, «калі і дзе здарылася» гіст а -
рычная падзея. Асобна выдзелены К.Вырвіч і Я.Сняд эцкі, якія
ўне слі значны ўклад у развіццё «палітычнай і эканамічнай геа-
графіі» ў Рэчы Паспалітай. Анацэвіч прадэманстраваў крытычнае
стаўленне да гістарычных крыніцаў па ўс еагульнай гісторыі, вы-
значыў правілы аўтэнтычнасці старажытных манетаў.
Анацэвіч прапанаваў навуковыя прыёмы крытыкі гістарыч-
ных крыніцаў. Ён прытрымліваўся пазіцыі, згодна з якой даслед-
чык павінен дакладна і поўна адлюстроўваць падзеі мінулага. Ад-