61
У гэтым творы супрацьпастаўляюцца «залатыя» шляхецкія
вольнасці як своеас аблівы палітычны лад становішчу славянскіх
народаў, якія знаход зіліся пад прыгнётам Асманскай імперыі. Пры
гэтым аўтар раскрыў гісторыю Турцыі, выкарыстаўшы турэцкую
хроніку, якую яму пераклаў атурэчаны венгр. Крытычны характар
кнігі выклікаў незадаволенасць караля Стэфана Баторыя, бо Ас-
манск ая імперыя аказала яму падтрымку пры выбранні на трон Рэчы
Паспалітай. Вераго дна, з гэтай прычыны Стрыйкоўскі пакінуў дзяр-
жаўную службу.
З 1576 па 1578 гг. ён знаходзіўся пры двары князёў Алелькаві-
чаў у Слуцку і Капылі пад пратэкцыяй князя Юрыя Юр’евіча
Алелькавіча. Там Стрыйкоўскі пачаў пісаць «Хроніку польскую,
літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі». Пасля смерці свайго апекуна
ён пераходзіць пад пратэкцыю жмудскага біскупа Мельхіора Гед-
ройца. З яго дапамогай Стрыйкоўскі атрымаў пасаду жмудскага
каноніка. Неверагодна, але паляк заняў пасаду ў ВКЛ. А.А.Семян-
чук тлумачыць гэты факт схільнасцю Стрыйкоўскага да Княства,
тым, што ён адстойваў права ВКЛ на Падолію, а такс ама падтрым-
кай з боку магнатаў (Рад зівілаў, Глябовічаў, Хадкевічаў і інш.).
«Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» была
выдадзена ў Круляўцы (сучасны г.Калінінград) у 1582 г. на польскай
мове. Хроніка прысвечана каралю Ст эфану Баторыю, віленскаму
біскупу Радзівілу, сынам Юрыя Алелькавіча. Гэта першая друка-
ваная гісторыя ВКЛ. Твор складаецца з пяці частак: рыфмаванай
аўтабіяграфіі Стрыйкоўскага, прадмовы са зваротам да шляхты,
самой Хронікі (25 кніг, падзеленых на главы), спіса памылак дру-
ку, р эестра ўласных імёнаў.
Стрыйкоўскі паўстае ў хроніцы не ў якасці сярэднявечнага
кампілятара, а як даследчык. Гэта відавочна ў шырокім выкарыс-
танні аўтарам гістарычных крыніцаў (працы Герадота, Ціта Лівія,
Клаўдзія Пта ламея, Страбона, Я.Длугаша, Мехавіты, М.Кромэра,
П.Дусбурга, «Аповесць мінулых гадоў», беларуска-літоўскія лета-
пісы і інш.).
Вельмі падрабязна ён раскрыў гісторыю ВКЛ ад Палямона да
Стэфана Баторыя. Характарызуючы вялікіх князёў літоўскіх,
Стрыйкоўскі не згадзіўся з польскімі храністамі аб «нізкім» пахо-
джанні Гедыміна (конюх Віценя). Дарэчы, гэта пазіцыя была ха-
рактэрна для лівонскіх хроністаў. Таксама ён сцвяр джаў, што ў Аль-
герда былі дзве жонкі: віцебская княжна Марыя і цвярская Улляна.
Грунтоўна падаецца аналіз знешнепалітычных акцыяў ВКЛ.