57
каралёў. Дэталёва апісана паўстанне С.Налівайкі (1595 – 1596 гг.).
Аўтар спачуваў казакам, але асудзіў грабяжы і тэрор паўстанцаў.
Праўда, Еўлашоўскі не праявіў цікавасці да «вялікай» палі-
тыкі, бо лічыў яе прэрагатывай магнатаў. Закранаючы некаторыі
аспекты палітычнага жыцця, сваю абыякавасць ён тлумачыў тым,
што не мае намеру паўтараць сказанае іншымі людзьмі. Мемуары
сведчаць аб памяркоўным лібералізме аўтара, рэлігійнай верацяр-
пімасці, яго мясцовым патрыятызме. Еўлашоўскі ганарыўся ВКЛ і
крытычна ставіўся да Польшчы.
«Успаміны» Еўлашоўскага – своеасаблівы зборнік цікавых,
месцамі разгорнутых бытавых навел, у цэнтры якіх рэальны чала-
век з уласцівымі яму рысамі характару і псіхалогіяй. Перад чыта-
чом паўстае вобраз самога аўтара – прыкладнага шляхціца, прык-
ладнага сем’яніна, прыкладнага сына.
Каштоўнасць уяўляе Дыярыуш Афанасія Філіповіча.
Афанасій Філіповіч (каля 1595 – 1648 гг.) – пісьменнік-публі-
цыст, палітычны і царкоўны дзеяч. Выхадзец са шляхецкай
сям’і. Меў добрую адукацыю. У 1622 г. канцлер ВКЛ Л.Сапега
прызначыў яго выхавацелем Я.Ф.Лубы, якога польскія пры-
дворныя выдавалі за прэтэндэнта на рускі трон. Правёў жыццё
ў манастырах. У 1637 – 1638 гг. быў у рускага цара, сведчыў аб
цяжкім становішчы праваслаўных у Беларусі і ва Украіне. Рас-
траляны па абвінавачванні ў дапамозе казакам Б.Хмельніцка-
га. Кананізаваны праваслаўнай царквой.
У 1646 г. выйшаў зборнік публіцыстыкі Філіповіча – «Дыя-
рыуш». Аўтар змясціў свае падарожныя і тлумачальныя запіскі,
успаміны і дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды і містычныя
прывіды, пасланні і лісты, выкрывальныя прамовы, канспектыў-
ныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты. Філіповіч
выступаў за адраджэнне праваслаўнай царквы і саюз з Расіяй, кры-
тыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай і магнат аў краіны.
Гістарычнае значэнне мае «Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.»,
у якім зроблены запіс перамоваў паміж літоўскай і польскай дэле-
гацыямі. У творы раскрываецца напружаная сітуацыя падчас заклю-
чэння Люблінскай уніі.
Вышэйназваныя творы прадоўжылі традыцыі беларуска-літоў-
скага лет апіс ання, стварылі шырокую панараму тагачаснага гра-
мадска-палітычнага жыцця, ахаракт арызавалі многіх гістарычных
асобаў, паказалі жыццё розных слаёў грамадства.
Першымі мемуарнымі дыярыушамі на польскай мове, скла-
дзенымі на тэрыторыі Беларусі, з’яўляюцца «Дыярыушы» Самуіла
Маскевіча і Багуслава Маскевіча.