336
Даследаванні А.Адамовіча (Н.Недасека) (Мюнхен, 1954 г.,
1956 г.) і С.Крушынскага (Нью-Йорк, 1953 г.) раскрывалі ролю
партыі ба льшавікоў у рэвалюцыйных падзеях у Беларусі, іх нега-
тыўнае стаўленне да нацыянальнага руху і шляхі ўстанаўлення
«кантролю над Беларуссю». У працах С.Станкевіча (1955 г.), Г.Па-
ланевіча (1960 г.), П.Урбана (1957 г.) на прыкладзе БССР крыты-
кавалася савецкая нацыянальная палітыка, С.К абыша (1958 г.) (усе
выдадзены ў Мюнхене) – палітыка рэпрэсіяў, «генацыду ў БССР».
Мюнхенскія публікацыі А.Адамовіча і П.Урбана асвятлялі прая-
вы «нацыянальнага супраціву» ў Савецкай Беларусі, апазіцыі тата-
літарнай сіст эме. Я.Станкевіч (Нью-Йорк, 1953 г.), В.Тумаш
(Р.Максімовіч) (Нью-Йорк, 1954 г.), В.Пануцэвіч (М .Волаціч)
(Мюнхен, 1953 г.) звярнуліся да праблемы, якую абыходзіла бела-
руская с авецкая гістарыяграфія, да гістарычна-этнаграфічнай тэ-
рыторыі Беларусі, падзелу яе на часткі і ўклю чэнне ў склад сусе дніх
краінаў.
У эмігранцкіх выданнях 50-х гг. дадзены грунтоўны аналіз са-
вецк ай палітыкі ў БССР у галіне навукі, школьнай адукацыі (Г.Пала-
невіч пад псеўд. Г.Няміга), белар уск ай мовы (Я.Станк евіч), літара-
туры (А.Адамовіч), мастацтва (М.К уліковіч-Шчаглоў, У.Сядура).
Агульныя тэндэнцыі развіцця нацыяна льнай культуры разгле-
джаны ў працы У.Сядуры (У.Глыбінны) «Доля беларускай культу-
ры пад Саветамі» (Мюнхен, 1958 г.). Даследчыкі характарызавалі
20-я гг. як перыяд уздыму нацыянальнай асветы, навукі, іншых га-
лінаў культуры, а 30-я гг. – часам іх заняпаду, «савета-камунізацыі
з русіфікацыяй», крытыкавалі палітыку русіфікацыі, заахвочвання
нацыянальнага нігілізму ў пасляваенны час.
10-я кніга «Беларускага зборніка» (Мюнхен, 1959 г.), прысве-
чаная 40-годдзю ўтварэння БССР, ахоплівае ўс е асноўныя падзеі
на Беларусі за гэты перыяд. На падставе шырокага крытычнага
выкарыстання савецкіх выданняў (зборнікаў дакументаў і наву ко-
вых працаў) у ёй разглядаюцца праблемы, звязаныя з утварэннем
БССР (П.Урбан), палітыкай КПБ (Я.Запруднік), аналізуюцца пра-
цэсы ў галіне культуры (С.Станкевіч, Г.Няміга), прамысловасці
(Г.Ведэнскі), сельскай гаспадаркі (С.Кабыш).
Аўтары насуперак савецкай гістарыяграфіі не пагаджа ліся з
тэзісам аб тым, што беларускі народ упершыню стварыў сваю дзяр-
жаўнасць пры Савецкай уладзе, зрабілі выснову аб «чужым» па-
ходжанні бальшавізму на Беларусі, завяршэнні канфлікту 20-х гг.
«паміж беларускімі нацыянал-камуністамі і расейскімі бальшаві-
камі» масавымі рэпрэсіямі ў 30-я гг., ператварэнні КПБ у правін-