297
каў дакументаў і матэрыялаў, успамінаў удзельнікаў барацьбы, якія
паклалі пачатак паглыбленаму вывучэнню партыйнага падполля і
партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. На гэтым этапе значна
пашырыліся магчымасці для працы з дакументамі ваенных гадоў,
былі створаны першыя нав уковыя падраз дзяленні ў вывучэнні гісто -
рыі вайны ў Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ і ў Інстытуце
гісторыі АН БССР.
Літаратура і наву ковыя дыс ерт ацыі першага пасляваеннага
дзесяцігод дзя ў большасці не мелі абагульняльнага характару, бо
кіраўніцтва рэспублікі лічыла, што гісторыю вайны павінны най-
перш напісаць яе кіраўнікі. Згодна з прынятай 3 ліпеня 1946 г. па-
становай ЦК КП(б)Б «Аб збіранні, распрацоўцы і выданні дакумен-
таў і ма тэрыялаў аб рабоце партыйных арганізацый КП(б)Б і парты-
занскага ру ху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну 1941 –
1945 гг.» быў зацверджаны спіс з 38 асобаў, якія павінны былі пад-
рыхтаваць да выдання свае кнігі. Для працаў абодвух этапаў харак-
тэрны неабгрунтаванае засакрэчванне архіўных крыніцаў, абме-
жаваны доступ да іх выкарыстання, жорсткі ідэалагічны кантроль.
Трэці эт ап (канец 50-х гг. – 1991 г.) – найбольш прадуктыўны
ў вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Многія яе аспекты
атрымалі грунтоўнае асвятленне (кіруючая роля КПСС і асобныя
пытанні акупацыйнага рэжыму, падпольная і партызанская бараць-
ба, дапамога с авецкага тылу партызанам, ідэйная і масава-палітыч-
ная праца са вецкага падполля, жыццё і дзейнасць насельніцтва ў
партызанскіх зонах і інш.). Гэт а працы Р.Ц.Аблавай, Г.І.Аляхновіч,
Л.В.Аржаевай, К.М.Гоцман, С.К.Грабоўскага, У.І.Гуленкі, В.С.Да-
выдавай, Б.Дз.Далгатовіча, К.І.Дамарада, І.М.Ігнаценкі, А.І.Залес-
кага, А.Л.Манаенкава, А.М.Мацко, В.К.Кісялёва, Г.Дз.Кнацько,
П.М.Кобрынца, А.А.Кузняева, Г.П.Ку пр эевай, У.І.Кузьменкі,
Р.Р.Кручка, В.С.Лазебнікава, У.І.Лемяшонка, А.М.Літвіна, С.В.Мар-
цэлева, А.Д.Цітова, А.А.Тозіка, У.С.Пас э, В.П.Паўлава, Я.С.Паў-
лава, П.С.Паўлаўца, В.П.Раманоўскага, С.У.Сілавай, А.В.Сямёна-
вай, Г.М.Шавялы, А.Ф.Хацкевіча, А.А.Фактаровіча, А.А.Філімо-
нава, Э.Ф.Языковіч, М.А.Якубоўскага і інш. Але шэраг пытанняў
заставаўся па-за полем зроку даследчыкаў (асобныя пытанні аку-
пацыйнага рэжыму, праблема калабарацыянізму, супрацоўніцтва і
здрадніцтва, узаемаадно сіны партызан і мясцовага нас ельніцтва,
роля царквы і канфесіяў у жыцці народа ў ваенныя гады, трагедыя
яўр эйскага насельніцтва, дзейнасць Арміі Краёвай, палітычныя
рэпрэсіі, ваеннапалонныя і г.д.).