267
М.М.Чарняўскі праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага па-
леаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі, першабыт-
ных стаянак на Віцебшчыне, даследаваў нёманскую мезалітычную
і нарвенскую неалітычную культуры. У 1979 г. ім была выдадзена
манаграфія «Неаліт Беларускага Панямоння», а ў 1981 г. – «Брон-
завы век на тэрыторыі Беларусі».
З археалагічных культур бронзавага веку (III – II тыс. па VII –
VI ст. да н.э.) тэрыт арыяльна-храналагічна выдзелены сярэдне-
дняпроўская культура (І.І.Арцёменка, У.Ф.Ісаенка, М.М.Крываль-
цэвіч, Л.Д.Побаль, А.Г.Калечыц і інш.), культура пал ескай шнура-
вой керамікі (Ю.У.Кухар энка, У.Ф.Ісаенка, В.С.Вяргей, А.В.Іоў,
А.Г.Калечыц, М.М.Крывальцэвіч і інш.), шнуравой керамікі Паня-
моння (У.Ф.Ісаенка, М.М.Чарняўскі), паўночна-беларуская культ ура
(Э.М.Зайкоўскі, М.М.Чарняўскі) і інш.
У пасляваенны час разг ортваюцца шырокія даследаванні пом-
нікаў жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі. Архео лагі па чалі выву-
чэнне культураў гэт ага перыяду: мілаградскай і зарубінецкай
(П.М.Траццякоў, Ю.У.Кухарэнка, В.М.Мельнікоўская, Л.Д.Побаль),
штрыхаванай керамікі (А.Р.Мітрафанаў, Ф.Д.Гу р эвіч), днепра-
дзвінскай (А.Р.Мітрафанаў, Л.В.Аляк сееў, Г.В.Штыхаў, В.І.Шадыра).
Леанід Давыдавіч Побаль нарадзіўся ў 1924 г. у в.Мікалаева
Іўеўскага раёна, беларускі археолаг. Доктар гіст арычных на-
вук (1978 г.), прафес ар (1990 г.). Член Міжнароднай уніі сла-
вянскай археа логіі, Польскага археалагічнага таварыства, Бе-
ларускага таварыства аховы помнікаў. Скончыў БДУ. З 1958 г.
супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, з 1970 г. загадчык
сектара, з 1980 г. загадчык адд зела археалогіі, у 1986 – 1991 гг.
архе а логіі першабытнага грамадства.
Л.Д.Побаль даследаваў гісторыю старажытных славян у Еў-
ропе, у прыватнасці помнікі зарубінецкай культуры. У трох мана-
графіях «Славянские древности Белоруссии» (1971, 1973, 1974 гг.)
ён даказаў пераемнасць зарубінецкіх плямёнаў ад мілаградскіх, іх
раннеславянскі характар, ахарактарызаваў працэс пераходу насель-
ніцтва ў селішчы, здабычу жалеза, сувязі насельніцтва з рымскім
светам.
У даследаваннях беларускіх археолагаў закранаюцца пытанні
першабытнай гісторыі: гаспадарчага жыцця, светапогляду, этнаге-
незу. Э.М.Загарульскі ў манаграфіі «Древняя история Бел оруссии:
Очерки этнической истории и материальной культуры (до ІХ в.)»
(1977 г.) раскрыў раннюю этнічную гісторыю Беларусі, станаўлен-
не і развіццё гаспадаркі і першабытнай тэхнікі, эвалюцыю жытла і
паселішчаў.