232
Асобная ўвага надавалася крытыцы дзейнасці небальшавіцкіх
палітычных партыяў у Беларусі, поглядаў А.Р.Чарвякова, З.Жылу-
новіча, У.М.Ігнатоўскага. Працы А.Гаруновіча, А.Сянкевіча,
С.Вальфсона, А.Зюзькова, С.Агурскага насілі павярхоўны, ідэа ла-
гічны характар. У іх адсутнічаў аналіз дзейнасці палітычных парты-
яў, нават сацыялістычныя арганізацыі лічыліся буржуазнымі.
З манаграфічнай літаратуры 30-х гг. можна ад значыць дасле-
даванні А.І.Зюзькова «Бальшавікі – арганізатары Кастрычніка ў
Беларусі» (1934 г.) і В.К.Шчарбакова «Кастрычніцкая рэвалюцыя
на Бел арусі і белапольская акупацыя» (1930 г.). Але, улічваючы
палітычную сітуацыю пачатку 30-х гг., становіцца відавочным той
факт, што нават гэтыя работы ўтрымлівалі шэраг пазіцыяў або па-
мылковых, або непрымальных з боку афіцыйнай гіст арыяграфіі.
Шчарбакоў пісаў, што напярэдадні Першай сусветнай вайны
ў Беларусі было «не меней аднаго мільёна чалавек пралетарскіх і
паўпралетарскіх масаў. Гэта... маса з’яўлялася рэзервам рэвалю-
цыі». Гісторык разглядаў на адным узроўні рабочы клас, рамесні-
каў, серадняцкія слаі вёскі, сельскагаспадарчых пралетарыяў і ады-
ходнікаў-сялян. На думку У.М.Міхнюка, гэтая пазіцыя няверна ад-
люстроўвала рухаючыя сілы рэвалюцыі. Таксама Шчарбакоў бачыў
прагрэсіўную ролю беларускіх нацыянальных партыяў у падрых-
тоўцы сацыялістычнай р эвалюцыі, а пачатак д зейнасці баль-
шавіцкіх арганізацыяў адносіў да 1917 г. Пасля крытыкі з боку ЦК
КП(б)Б Шчарбакоў і сам крытыкаваў свае погляды.
У даваенны перыяд у беларускай савецкай гістарыяграфіі ад-
сутнічала грунтоўнае вывучэнне праблемы Кастрычніцкай рэвалю-
цыі з прычыны недастаковай крыніцавай базы, дакладнай дыфе-
рэнцыяцыі праблемы, укаранення марксісцка-ленінскай метада-
логіі.
У 1931 г. ЦК ВКП(б) паставіў задачу напісаць «Гісторыю гра-
мадзянск ай вайны ў СССР», што прадугледжвала падрыхтоўку асоб-
нага выдання ў БССР. Таму была створана асобная палітычная рэ-
дакцыя ў складзе С.І.Будзінскага, П.В.Горына, К.В.Гея, В.Г.Кно-
рына, І.П.Ашэровіча, А .Р.Чарвякова і інш., мастацкая рэдакцыя і
камісіі ў гаркамах і райкамах КП(б)Б. Да гэтай працы далучыліся
супрацоўнікі Цэнтральнага бюро краязнаўства АН БССР, якія вы-
далі брашуру з пастановай ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б)Б, заклікам М.Гор-
кага і інструкцыямі аб арганізацыі работы па вывучэнні гісторыі
грамадзянскай вайны.
Пачаўся збор архіўнага матэрыялу, напісанне мемуарных пра-
цаў. Былі падрыхта ваны да выдання рукапісы В.П.Даўбэ «Очерки