224
Іосіф Фадзеевіч Лочмель (1907 – 1942 гг.) скончыў Магілёўскі
педагагічны інстытут. У 1935 – 1941 гг. наву ковы супрацоўнік
Інстытута гісторыі АН БССР. Загінуў на фронце ў Вялікую
Айчынную вайну.
Гісторык прыйшоў да высновы, што нацыянальны і рэлігій-
ны прыгнёт беларускага народа з боку польскіх паноў выклікаў
яго імкненне да ўз’яднання з Расіяй, прычым нацыянальна-вызва-
ленчая і антыфе адальная барацьба зліваліся ў адзіную плынь.
У міжваенны перыяд у непасрэднай сувязі з развіццём уласнай
дзяржаўнасці значных вынікаў дасягнулі польскія і літоўскія да-
следчыкі па асобных накірунках гістарыяграфіі. Маюцца на ўвазе
працы такіх польскіх гісторыкаў, як Л.Калянкоўскі, О.Галецкі, Г.Паш-
кевіч, К.Хадыніцкі, С.Кучыньскі, В.Пацеха, літоўскіх – К.Буга,
К.Авіжоніс, Я.Івінскіс, І.Матусас, А.Шапока, С.Заянчкоўскі і інш.
А собна стаяць грунтоўныя працы польска-літ оўскага гісторыка
Генрыха Лаўмяньскага (1898 – 1984 гг.), аднаго з найбольш вы-
датных даследчыкаў ранніх этапаў грамадска-палітычнай эвалю-
цыі ВКЛ. У манаграфіі «Studia nad poczatkami spoleczenstwa i
panstwa litewskiego» (1931 – 1932 гг.) на шырокім параўнальным
фоне, з выкарыстаннем незвычайна вялікага кола разнастайных
крыніцаў па гісторыі балцкіх народаў аўтар грунтоўна даследаваў
працэс асадніцтва, палітычна-тэрыт арыяльную структуру этнагра-
фічнай Літвы, фармаванне літоўскай манархіі, зямельнай уласнасці,
зараджэнне с аслоўнага пад зелу грамадства. У іншых сваіх працах,
напрыклад, «Studia nad dziejami Wielkiego Ksiestwa Litewskiwgo»
(1983 г.) ён прысвяціў шмат увагі раскрыццю сацыяльных і палі-
тычных перадумоў Крэўскай уніі, гаспадарчай і сацыяльнай эва -
люцыі ВКЛ да Люблінскай уніі 1 569 г.
Адзін з істотных недахопаў значнай часткі польскай гістары-
яграфіі ХІХ – першых дзесяцігоддзяў ХХ ст. быў у тым, што яна
не прымала ВКЛ як с амастойны суб’ект знешняй і ўнутранай палі-
тыкі, разглядала ВКЛ як правінцыю Польшчы. Толькі ў 20 – 30-я гг.
ХХ ст. ва ўмовах пэўнай стабілізацыі палітычных р эжымаў у
Літве (слабей у Польшчы) сталі фармавацца новыя падыходы да
палітычнай гісторыі Центральнай і Усходняй Еўропы. Менавіта ў
гэты час плённай працай літоўскіх і польскіх гісторыкаў (нярэдка
на рознай па літычнай і ідэалагічнай аснове) былі створаны знач-
ныя навуковыя працы па палітычнай гісторыі ВКЛ, пераважна яго
першых этапаў. Некалькі грунтоўных працаў Г.Лаўмянскага высо-
ка ўзнялі планку навуковых гіст арычных даследаванняў як у сфе-
ры метадалогіі, так і методыкі. Шэраг пазнейшых працаў, пачына-