192
Структура таварыства ішла «зверху ўніз»: да 1929 г. філіялы
былі адкрыты ў 22 гарадах СССР. 6 кастрычніка 1929 г. адбыўся
ўстаноўчы сход беларускага аддзялення, дыр эктарам якога быў
прызначаны В.Г.Кнорын. Першапачаткова ў склад Таварыства
ўвайшлі 20 чалавек, у асноўным выкладчыкі ВНУ (Сербента, Югаў,
Майзель, Зюзькоў, Гурвіч, Поташ, Сосін, Рыўлін, Эпштэйн, Мату-
лайціс, Шчарбакоў, Дудкоў і інш.). Пасяджэнні Таварыства гісто-
рыкаў-марксістаў праводзіліся штомесячна. На іх заслухоўваліся і
абмяркоўваліся даклады, напрыклад, «Істмат і гісторыя», «К.Маркс
і Ф.Энгельс аб рускай рэвалюцыі», «Аб рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.
на Беларусі» і інш. Але з беларус кай гісторыяй была звязана мен-
шая палова ўсіх дакладаў.
З 1928 г. Таварыства гісторыкаў-марксіст аў было реарганіза-
вана ў Таварыства марксістаў БССР. Колькасць яго членаў дасяг-
нула 35, а ў 1930 г. – 50 ча лавек. Праўда, гэта былі ў асноўным
маладыя кадры.
У 1930 г. разгарнулася дыскусія па дакладу В.А.Сербенты «Аб
становішчы на гістарычным фронц е БССР і задачах Таварыства
марксістаў», які ён зачыт аў на Усесаюзнай канферэнцыі Тавары-
ства марксістаў. Па выніках дыскусіі прынялі рашэнне звярнуць
увагу на барацьбу з «трацкісцкімі, бундаўскімі і буржуазна-нацыя-
налістычнымі скажэннямі гісторыі Беларусі і Кампартыі рэс-
публікі». Справа дайшла да таго, што У.І.Пічэту разам з М.В.Доў-
нар-Запольскім назвалі «буржуазнымі гісторыкамі».
У 1933 г. Таварыства марксістаў БССР спыніла існаванне. Рос-
пуск быў выкліканы разнародным сацыяльным складам арганіза-
цыі, а таксама рознай палітычнай арыентацыяй членаў Таварыства.
Да таго ж адчувалася перавага яўрэйскіх гісторыкаў-марксістаў,
якіх таксама абвінавачвалі ў бундызме і сіянізме.
2. Падрыхтоўка гістарычных кадраў у даваенны перыяд.
Пачатак падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў у БССР звязаны з Бела-
рускім дзяржаўным універсітэтам, які быў заснаваны ў 1921 г. Да-
рэчы, першая лекцыя, якую прачыт аў ва універсіт эце гісторык
Дзміт рый Пят ровіч Канчалоўскі, называлася «Пра сусветную
гісторыю», а першым рэкт арам стаў У.І.Пічэта.
Першапачаткова падрыхтоўка гіст арычных кадраў ажыццяў-
лялася на грамадска-педагагічным аддзяленні факультэт а гра-
мадскіх навук (першы дэкан У.М.Ігнатоўскі). Сама ідэя падобных
факультэтаў была прапанавана старшынёй Камісіі ВНУ пры Нар-
камаце асветы РСФСР М.М.Пакроўскім. Выкладанне там вялося з
пазіцыяў марксізму-ленінізму, а сярод педагагічных работнікаў і
студэнт аў пераважалі камуністы.