167
Сярод яго фальклорных збораў: «Беларускія песні-частушкі»
(1911 г.), «Простанародныя загадкі» (1898 г.), «Напаўпрыказкі і
напаўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебск ай Беларусі » (1910 – 1913 гг.),
«Напаўпрык азкі – напаўпрыслаўкі» (1928 г.). Пра вераванні , забабо-
ны, абрады, паданні напісана ў працах: «Простанародныя прыкме-
ты і павер’і, прымхлівыя абрады і звычаі, легендарныя паданні пра
ас о бы і мясціны» (1897 г.), «Нячысцікі: Збор простанародных у Віцеб-
ск ай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу» (1907 г.).
Павел Васілевіч Шэйн (1826 – 1900 гг.) нарадзіўся ў Магілё-
ве. Вучыўся ў нямецкім вучылішчы пры лют эранскай царкве
св.Міхаіла ў Маскве. З 1851 г. працаваў выкладчыкам у розных
павятовых вучылішчах і гімназіях Тулы, Віцебска, Калугі і інш.
З 1881 г. у Пецярбургу. Збіральніцкую дзейнасць пачаў у ся-
рэдзіне 50-х гг. ХІХ ст.
Даследчык выдаў напісаную пад уплывам міфалагічнай шко-
лы «Праграму для збірання по мнікаў народнай творчасці» (1867 г.) –
адну з першых спецыяльных фальклорных праграмаў у Расіі – і
разаслаў яе па Беларусі. Меў шырокую сетку кар эспандэнт аў, ся-
род якіх былі А.Я.Багдановіч, Я.Ф.Карскі, Ю.Ф.Крачкоўскі, Я.Лу-
чына, М.Я .Нікіфароўскі, З.Ф.Радчанка і інш. Зрабіў некалькі ванд-
ровак па Беларусі, самую вялікую ў 1877 г. Найбольш поўны бела-
рускі мат эрыял прадстаўлены ў кнізе «Матэрыялы для вывучэння
побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю»
(1887 – 1902 гг.). У кнізе змешчаны апісанні хрэсьбінаў, калядных,
масленічных, купальскіх, жніўных, вясельных, пахавальных абра-
даў беларусаў з песнямі і фальклорнымі тэкстамі, міфалагічныя і
бытавыя казкі пра жывёл, легенды, паданні, анекдоты, прыказкі,
прымаўкі, загадкі, звесткі пра мат эрыяльную куль туру беларусаў
(жыллё, ад зенне, ежу, заняткі).
Шэйн з’яўляецца складальнікам зборнікаў «Рускія народныя
песні» (1870 г.), «Беларускія народныя песні...» (1874 г.), «Веліка -
рос у сваіх песнях, абрадах, звычаях, вераваннях, казках, легендах і
да т.п.» (т.1, вып. 1-2, 1898 – 1902 гг.). Тэксты адметныя высокімі
паэтычнымі якасцямі, многія вылучаюцца сацыяльнай вастрынёй.
Вядомым краязнаўцам Віцебшчыны быў Аляксандр Максі-
мавіч Семянтоўскі-Курыла (1821 – 1893 гг.). Ен прыехаў на Па-
дзвінне напярэдадні паўстання 1863 – 1864 гг. Лічыўся ў спісе да-
вераных асобаў Віцебскай губерні як капіт ан рускай арміі. С емян-
тоўскі вельмі актыўна стаў вывучаць край з пункту гледжання
археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, геаграфіі, прыроды. Па просьбе Пе-
цярбургскай Акадэміі навук ён выяўляў і вывучаў помнікі археа -