150
Грушэўскі ўпершыню ва ўкраінскай гістарыяграфіі напісаў
абагульняльную 10-томавую працу «Історія України-Руси» (1898 –
1936 гг.). Некалькі кніг (т. ІV – «ХІV – ХVІ віки – відно сини полі-
тічни», т. V – грам адска-палітычна эвалюцыя украінскіх земляў «під
литовським і польским режімом (ХІV – ХVІІ вік.)»; т. VІ – экана-
мічнае жыццё, культурныя і нацыянальныя адносіны) асвятляюць
перыяд станаўлення і развіцця ВКЛ.
Як ідэолаг самастойнасці ўкраінскага народа, асобнай яго
гісторыі, Грушэўскі адмаўляў пазіцыю, што гісторыя ўкраінскага
народа з’яўляецца часткай агульнарасійскай гісторыі. Ён лічыў
«агульнарускую народнасць» і «агульнарускую» гісторыю міфам.
На яго думку, ад «украінска-рускай» народнасці пайшла Кіеўская
Русь, а ад «вялікарускай» – Уладзіміра-Маскоўскае княства. Аўтар
не бачыў гістарычнай сувязі апошняга са Старажытнарускай дзяр-
жавай. У метадалагічным плане для працаў Грушэўскага характэр-
ны этнацэнтрызм – падыход, згодна з ім гісторыю кожнага наро-
да неабходна вывучаць паасобна. Ён прытрымліваўся комплексна-
га падыходу да ацэнкі гістарычных з’яваў і падзеяў. Нацыянальную
гісторыю даследчык трактаваў як гісторыю ўсіх пластоў народа
(княжацкіх дынастыяў, паноў, шляхты, магнатаў, сялянства, мя-
шчанства, казацтва). Шмат увагі ён надаваў дзяржаўна-палітычна-
му ладу, сацыяльным аспектам, царкоўна-рэлігійным адносінам,
«культурна-нацыянальным» рухам.
У гісторыі ВКЛ даследчык галоўнае месца адводзіў пастаян-
най барацьбе да сяр эдзіны ХV ст. паміж літоўскімі каталіцкімі і
рускімі (украінска-беларускімі) магнатамі і шляхтай. На яго дум-
ку, літоўская народнасць трапіла пад уплыў славянскіх д зяржаў-
ных і грамадскіх формаў, рэлігіі, побыту, пісьменнасці, беларуская
мова мела дзяржаўны статус. Таму літоўская дынастыя абрус ела і
частка князёў прыняла праваслаўе.
Гісторыя Беларусі закранаецца ў творах М.С.Грушэўскага га-
лоўным чынам пры даследаванні агульнагістарычных працэсаў, што
развіваліся ў ВКЛ, або асобна аб’ядноўвалі ўкраінскія і беларускія
землі (грамадска-палітычныя традыцыі, духоўнае жыццё, царква,
брацтвы і інш.). Аўтар вызначыў асобную ро лю беларускіх земляў
у палітычным і духоўным развіцці ВКЛ, абгрунтоўв аў гэта іх геапа-
літычным становішчам і больш доўгім знахо джаннем у яго складзе.
Даследчык неправамерна лічыў украінскімі па характары Бе-
расцейскую зямлю, Турава-Пінскае Палессе, творы Ф.Скарыны. Ён
шкадаваў, што «слава і заслуга ўкраінскага народа не раскрыта пе-
рад еўрапейскай гісторыяй».