135
ліку і кіраўніцтва Віленскай навуча льнай акругі, імкнулася пашы-
рыць рускі ўплыў у заходніх губернях.
З 1877 г. руская і сусветная гісторыя выкладаліся ў рамках
адзінага курса, у якім матэрыял па рускай гісторыі ўклю чаўся паміж
адпаведнымі раздзеламі сусветнай гісторыі. З 1913 г. руская гісто-
рыя была вылучана ў с амастойны курс. На падст аве тыпавых
міністэрскіх праграмаў настаўнік складаў рабочую праграму і прад-
стаўляў яе на разгляд педагагічнага савета.
Праграмы сведчаць аб наяўнасці ў курсе гісторыі некаторых
сюжэт аў з мясцовай гісторыі, напрыклад, «Літоўскія плямёны, іх
побыт, норавы і рамёствы, першыя літоўскія князі (Міндоўг, Ге-
дымін, Альгерд, Кейстут)». У рамках курсу гісторыі даваліся ха-
рактарыстыкі Ягайле, Вітаўту, Крэўскай уніі. У рамках пытання
«Маскоўская і Літоўская Русь» разглядаліся ўзаемаадносіны ВКЛ
і Маскоўскай дзяржавы. У падраздзеле «Заходняя Русь у XVI –
XVIII стст.» даваліся звесткі пра Люблінскую унію, пранікненне
езуітаў, Берасцейскую царкоўную унію , прычым акцэнт рабіўся на
рэлігійныя пераследы праваслаўных у Рэчы Паспалітай, дзейнасць
праваслаўных брацтваў. Перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай у пра-
граме быў адлюстраваны ў наступнай фармулёўцы: «Умяшальніцт-
ва Кацярыны II у польскія справы. Польская выбарчая сіст эма.
Пытанне аб дысідэнтах. Барская канфедэрацыя. Паўст анне на Ук-
раіне. I-ы падзел Польшчы і становішча пасля яго. Канстытуцыя
3 мая і Таргавіцкая канфедэрацыя. II-і падзел Польшчы. Паўстан-
не ў Польшчы і III-ці падзел». Курс гісторыі закранаў і падзеі XIX ст.
Навучэнцы выв учалі такія пытанні, як «Змова дзекабрыстаў», «Паў-
станне ў Польшчы 1830 г.», «Мяцеж у Польшчы 1863 г.».
Працэс выкладання гісторыі быў забяспечаны падручнікамі і
вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі, у тым ліку і створанымі
выкладчыкамі навучальных установаў Беларусі. Сярод іх – А.Тур-
цэвіч, П.Аляксандраў, В.Ярмаловіч і інш. У навучальных уста-
новах Беларусі набыла распаўсюджанне «Кніга для чытання па
рускай гісторыі» (пад рэдакцыяй М.В.Доўнар-Запольскага), якая
выйшла ў Маскве ў 1904 г. На думку складальнікаў, гэтае выданне
павінна было стаць карысным для выкладчыкаў, навучэнцаў, для
ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй. Кожны артыкул уяўляў сабой
самастойны нарыс і быў напісаны спецыяльна для дапаможніка.
Аўтары не пазбягалі дыскутыўных пытанняў, аднак імкнуліся
зрабіць дапаможнік даступным для чытача як па змесце, так і па
аб’ёме асобных артыкулаў. Дапаможнік мог быць выкарыстаны для
класнага і хатняга чыт ання.